Святы Айцец прыняў 25 верасня дабрачынцаў двух спецыяльных фондаў, якія аказваюць фінансавую, тэхнічную і матэрыяльную падтрымку Папскай швейцарскай гвардыі. Яны прыбылі ў Ватыкан на адкрыццё новага Аператыўнага цэнтра гэтай структуры. Пантыфік выказаў падзяку за клопат аб корпусе папскіх гвардзейцаў і за плённае супрацоўніцтва, наладжанае з камандаваннем і кампетэнтнымі ватыканскімі органамі. Папа ўзгадаў два прынцыпы, закладзеныя ў аснову дзейнасці фондаў: дух ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Пантыфік сустрэнецца з еўрапейскімі душпастырамі мігрантаў
У пятніцу, 22 верасня, у Ватыкане Святы Айцец будзе прымаць нацыянальных кіраўнікоў душпастырства мігрантаў, паведаміла Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Штогадовы сход біскупаў і дэлегатаў, адказных за гэты сегмент душпастырскай працы пройдзе ў Рыме, у доме “Pastor Bonus”, 21-23 верасня 2017 г. Беларусь на форуме прадстаўляе кс. Віктар Мыслюк, дэлегат Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, адказнага ў Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі ...
Читать далее »Ватыкан: выстава аб гісторыі Касцёла ў Карэі
9 верасня ў Ватыкане адкрыецца выстава пад назвай “Як у небе, так і на зямлі. Сеул і 230 гадоў Каталіцкага Касцёла ў Карэі”. Прадстаўленыя ў экспазіцыі больш за 180 музейных прадметаў пазнаёмяць яе наведвальнікаў не толькі з гісторыяй каталіцтва, першых місій і пераследу вернікаў у Карэі, але таксама з сучаснасцю Каталіцкага Касцёла ў гэтай азіяцкай краіне і яго ўдзелам у ...
Читать далее »Прапанова ад Piligrymka.by: паломніцтва ў Рым (Ватыкан)
Гэтай восенню Piligrymka.by запрашае Вас наведаць цудоўную краіну Італію і далучыцца да пілігрымкі ў Рым (Ватыкан) да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвіча з 4 па 12 верасня 2017 г. Святы Я. Кунцэвіч — святы зямлі беларускай. Гэтая неардынарная, выбітная асоба пакінула значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. ...
Читать далее »Моладзь будзе актыўнай групай на Сінодзе Біскупаў
Сінод Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2018 года на тэму моладзі, будзе не толькі пляцоўкай для дыялогу паміж біскупамі, але і месцам, дзе апынуцца самі маладыя людзі, каб стаць актыўнай часткай асамблеі, паведамляе Ватыканскае радыё. Прычым гаворка ідзе не толькі пра католікаў або хрысціян, але і пра няверуючых. Гэта падкрэсліў генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры, у ...
Читать далее »Цэнтральная Афрыка: новы шпіталь на сродкі Ватыкана
На днях у сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, горадзе Бангі, быў закладзены вуглавы камень новай педыятрычнай бальніцы – праекта, які здзяйсняецца пры фінансавай падтрымцы ватыканскага фонду “Bambino Gesù”. Цырымонію, на якой прысутнічалі прэм’ер-міністр і шэраг дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама мэр горада, узначаліў Прэзідэнт краіны Фастэн-Аршанж Туадэра. Святы Пасад прадстаўлялі супрацоўнікі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы і старшыня фонду “Bambino Gesù” Марыэла Энок. Гаворка ...
Читать далее »Папа: наваколле – выраз прадбачлівай любові Бога да чалавека
Павага, адказнасць і ўзаемныя стасункі – тры ключавыя складнікі, неабходныя для супрацоўніцтва ў задавальненні асноўных патрэб сучаснага грамадства, гаворыцца ў адмысловым пасланні папы Францішка да ўдзельнікаў Міжнароднага экалагічнага кангрэса “Laudato si’ і буйныя гарады”, які праходзіць 13-15 ліпеня 2017 г. у бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. “Мы атрымалі навакольнае асяроддзе як каштоўны дар і павінны імкнуцца да таго, каб наступныя пакаленні маглі працягваць ...
Читать далее »Амерыканскі канцэрн зробіць папамабіль для Францішка
Аргкамітэт вераснёўскага візіту Францішка ў Калумбію паведаміў, што Папа падчас наведвання Багаты, Вільявісэнсіа, Медельіна і Картахены скарыстаецца трыма папамабілямі. Для патрэб Святога Айца будзе пераабсталяваны “Chevrolet Traverse”. Замова ўжо паступіла на завод гэтай фірмы ў сталіцы Калумбіі. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі былі агучаны некаторыя тэхнічныя дэталі будучых папамабіляў. Яны атрымаюць 3,6-літровы рухавік магутнасцю 281 конская сіла. Прысутныя на сустрэчы спецыялісты завода ...
Читать далее »Святы Айцец зацвердзіў новую падставу для беатыфікацыі і кананізацыі
Папа Францішак 11 ліпеня 2017 г. выдаў “motu proprio” пад назвай “Maiorem hac dilectionem”, якім зацвердзіў у якасці падставы для распачацця беатыфікацыйнага і кананізацыйнага працэсаў, побач з ужо існуючымі мучаніцтвам і гераічнасцю цнотаў, “ахвяраванне жыццём”. Гаворка ідзе пра вернікаў, якія, рухомыя міласэрнасцю, гераічна ахвяравалі ўласным жыццём для бліжняга, прыняўшы свабодна і добраахвотна непазбежную заўчасную смерць па прыкладу Езуса Хрыста. “Ніхто ...
Читать далее »Папа Францішак прызначыў жанчыну на важную пасаду ў Ватыкане
Папа Францішак 8 ліпеня 2017 года прызначыў трох новых падсакратароў для Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, якой кіруе кардынал Пітэр Тарксан. Адным з іх цяпер з’яўляецца 69-цігадовая італьянка Фламінія Джованэллі. Яна стала намеснікам сакратара Камісіі па справах Міграцыі, Правоў Чалавека, Аховы Асяроддзя і Барацьбы з чалавечай беднасцю. Такім чынам, яна стала трэцяю асобай, паводле іерархіі, у гэтай ватыканскай установе. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!