Архив меток: вакцына

Касцёл і прэвентыўная медыцына: даўні саюз

Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў меў прыхільныя адносіны да выкарыстання вакцыны для прадухілення распаўсюджвання захворванняў, звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Андрэа Тарніелі нагадаў, што на мяжы XVIII-XIX стст., калі ў Еўропе бушавала эпідэмія натуральнай воспы, на тэрыторыі Папскай дзяржавы праводзілася кампанія па вакцынацыі. Яна была абвешчана адмысловым дэкрэтам за подпісам бліжэйшага супрацоўніка Пія VII, кардынала Эркале Кансальві, тагачаснага Дзяржаўнага ...

Читать далее »

Святы Айцец атрымаў другую дозу вакцыны супраць каранавірусу

Як і планавалася, праз тры тыдні пасля першай дозы, атрыманай 13 студзеня, Папа Францішак вярнуўся 4 лютага ў часовы лазарэт у Зале Паўла VI, каб завяршыць працэс імунізацыі супраць COVID-19, — паведаміла Avvenire. Пантыфік атрымаў першую дозу вакцыны ў адзін дзень з Папам-эмерытам Бэнедыктам XVI. З 13 студзеня ў Ватыкане трывае кампанія па ўсеагульнай вакцынацыі супраць COVID-19. Спачатку прышчапіліся тыя, ...

Читать далее »

Бяздомныя прайшлі вакцынацыю ў Ватыкане

20 студзеня 2021 года раніцай у Ватыкане 25 рымскіх бяздомных атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у ватыканскай Зале Паўла VI і каардынуецца Упраўленнем аховы здароўя і гігіены. Бяздомныя, якія прайшлі першую фазу вакцынацыі, карыстаюцца дапамогай і жыллём, прапанаванымі Апостальскай элемазінарыяй, якую ўзначальвае кардынал Конрад Краеўскі. Як ...

Читать далее »

Папы Францішак і Бэнэдыкт XVI прышчапіліся ад COVID-19

У рамках кампаніі вакцынацыі супраць каранавірусу, якая пачалася ў Ватыкане, 14 студзеня 2021 года прышчэпку з першай дозай вакцыны атрымалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Інфармацыю пацвердзіў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Папа Францішак заявіў аб сваёй гатоўнасці прышчапіцца ад COVID-19 у нядаўнім інтэрв’ю італьянскаму тэлевізійнаму Canale 5. Ён падкрэсліў, што тут гаворка ідзе пра “этычны выбар”, ад ...

Читать далее »

Папа Францішак: вакцына ад COVID-19 павінна быць даступна бедным

Вера, надзея і любоў падштурхоўваюць да падтрымкі бедных, бо яны найбольш пацярпелі ад эпідэміялагічнага крызісу, — падкрэсліў Папа 19 жніўня 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі. Папа Францішак прысвяціў чарговую, ужо трэцюю, катэхезу наступствам распаўсюджвання COVID-19. “Пандэмія зрабіла відавочнай складаную сітуацыю бедных і вялікую няроўнасць, якая пануе ў свеце. Вірус, не робячы адрозненняў паміж людзьмі, сустрэў на сваім знішчальным шляху сур’ёзныя ...

Читать далее »

Біскупы ЗША: не ўсе метады стварэння вакцыны супраць COVID — 19 этычна прымальныя

Ва ўсім свеце працягваюць шукаць вакцыну супраць новага каранавіруса, але не ўсе метады этычна прымальныя. На гэта звярнула ўвагу Канферэнцыя Біскупаў Злучаных Штатаў. Падставай для занепакоенасці стаў факт заключэння Міністэрствам аховы здароўя краіны кантракту з буйной фармацэўтычнай кампаніяй, якая праводзіць даследаванні вакцыны, вырабленай з выкарыстаннем клетак абарціраваных дзяцей. Біскупы ЗША звярнуліся да Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў ...

Читать далее »