3 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін св. Блажэя. Гэты святы вядомы найперш дзякуючы цікаваму абраду, які толькі раз у год адбываецца ў нашых святынях. У гэты дзень кожны, хто наведвае святыню, можа прыняць удзел у абрадзе благаслаўлення спецыяльных свечак, якія называюцца “блажэйкамі”. Гэтыя васковыя свечкі пакладзены крыж-накрыж і звязаны ўнізе. Іх прыкладваюць да горла вернікам, якія просяць аб ...
Читать далее »Архив меток: успамін
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта. 7 сакавіка — успамін мучаніц
Да літургічнай рэформы 1969 года імёны мучаніц Пэрпэтуі і Фэліцыты згадвалася ў кожнай св. Імшы. Сіла іх сведчання была такая вялікая, што св. Аўгустын у свой час сур’ёзна нагадваў святарам, каб не ставілі «Пакутаў» гэтых святых на адным узроўні з тэкстамі Евангелляў. Мучаніцтва Пэрпэтуі і Фэліцыты, з пункту гледжання гісторыі, гэта адзін са шматлікіх выпадкаў жорсткага забойства хрысціян дзікімі звярамі, ...
Читать далее »Святыя, якія раздзялілі святасць на дваіх
25 лістапада — успамін бласлаўлёных Алойзі і Марыі Бельтрамэ Кватрочы 21 кастрычніка 2001 года стала для Касцёла важнай, можа, не ўсімі заўважанай датай. У гэты дзень на пляцы Святога Пятра ў Рыме Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў першую ў гісторыі сужэнскую пару – Алойзія і Марыю. Упершыню афіцыйна Касцёл прызнаў магчымасць дасягнуць святасці праз каханне і сумеснае жыццё ў сям’і. ...
Читать далее »Святы, які пагардзіў палітычнай карэктнасцю
У сённяшнім звар’яцелым свеце ідэя гомасексуалізму ахоплівае чарговыя краіны. У адных ужо рэгіструюць партнёрскія саюзы асобаў аднаго полу, у іншых дазволілі ўсынаўленне. Але свет звар’яцеў не сёння. Пра гэта сведчыць гісторыя Караля Луангі, прадстаўніка чорнага кантынента ў пантэоне каталіцкіх святых. Караль, нараджэнец Уганды, маляўнічай краіны на беразе возера Вікторыя ў Афрыцы. Чалавек знатнага паходжання, кіраўнік свайго племені, з вялікім аўтарытэтам ...
Читать далее »25 красавіка — успамін святога, які пасварыў апосталаў
Адна з маіх любімых частак Новага Запавету – Дзеі Святых Апосталаў. Люблю гэту кнігу і за яснае апісанне жыцця першых хрысціянскіх супольнасцей, і за дынамізм веры, але таксама і за яскравыя, не падманлівыя партрэты апосталаў-місіянераў на чале з апосталам Паўлам. Гэта менавіта Павел узяў у сваё першае місіянерскае падарожжа Барнабу і яго стрыечнага брата Марка, які таксама быў называны Янам. ...
Читать далее »Святы Ян Божы
Святы з псіхдыспансера (1495-1550) На яго пахаванне прышлі натоўпы ўдзячных людзей. Адны дзякавалі за гады стараннай апекі ў часе хваробы, іншыя – за апеку над іх роднымі, трэція – проста чулі пра гэтага святога чалавека. Святога, які ратаваў іншых з хваробы, прыніжэння, агню, вады, але не здолеў ўратаваць сваю родную маці ад адзіноты. Маці Яна памерла ад тугі па сваім ...
Читать далее »5 лютага – успамін святой Агаты
На працягу некалькіх стагоддзяў у Рыме пабудавалі тры касцёлы, прысвечаныя гэтай святой. Людзі як бы не маглі насыціцца яе святасцю і заступніцтвам. Кожны новы храм, кожны будынак сведчыў: мы табе давяраем, апякуйся намі! Гэта паказальна, што святая Агата, сама паходжаннем з Сіцыліі, з горада Катанія, змагла павярнуць да сябе патрабавальных жыхароў Рыма. Яе гісторыя ў прынцыпе падобная да гісторыі святых ...
Читать далее »22 студзеня — успамін бласлаўлёнай Лаўры Вікуна
Гэта была незразумелая для ўрачоў хвароба: імклівае яе развіццё, дзіўныя сімптомы, немагчымасць паставіць дыягназ – дзяўчынка памірала на вачах. Лекары былі бездапаможныя не таму, што ім не хапала адукацыі, досведу або ўменняў. Проста хвароба мела духоўную, а не фізічную праяву. І ў духоўным свеце гэта было не паразай, а вялікім трыумфам 13-гадовай чылійскай дзяўчынкі. Так здараецца часта: упарадкаванае, шчаслівае жыццё ...
Читать далее »У Канстанцінаве ўшанавалі святога Язафата Кунцэвіча
12 лістапада 2016 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Нягледзячы на марознае надвор’е ў лістападзе і сцюдзёную святыню, святы Язафат сабраў на малітве шматлікіх парафіянаў, якія добра падрыхтаваліся да адпусту праз споведзь і вялікія чэргі да канфесіяналаў. Таксама да ўспаміну біскупа-мучаніка, які з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, далучылі святкаванне 21-й гадавіны пасвячэння новаадбудаванай ...
Читать далее »У Нарачы адбудзецца канцэрт у гонар св. Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць літургічны ўспамін святога Яна Паўла ІІ. Да гэтай падзеі ў парафіі аб’яўлены конкурс малюнкаў для дзяцей “Цалкам Твой, Марыя”, прымеркаваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, паведамляе naracz.na.by. Мэта конкурсу расказаць маладому пакаленню пра ролю Маці Божай, і ў прыватнасці, Маці Божай Фацімскай у жыцці святога Яна Паўла ІІ. У нядзелю, 23 кастрычніка, калі нарачанцы будуць адзначаць ...
Читать далее »