Архив меток: Святая Зямля

Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой Зямлі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі. Падтрымка хрысціян у Святой Зямлі «Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35) Браты і сёстры! Перажываючы Пасхальны Трыдуум, асабліва Вялікую Пятніцу, мы ...

Читать далее »

Іерусалім: іерархам забаранілі ўвайсці ў Базіліку Гробу Пана

Ізраільская паліцыя не дазволіла кардыналу П’ербатысту Піцабалу, Лацінскаму Патрыярху Іерусаліма, і кустоду Святой Зямлі, айцу Франчэска Эльпу, увайсці ў Базіліку Гробу Пана, дзе яны павінны былі цэлебраваць Літургію Пальмовай нядзелі. У супольнай заяве Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма і Кустодыі Святой Зямлі забарона была названа “яўна неабгрунтаванай і непрапарцыйнай мерай”. “Гэта паспешлівае і ў корані памылковае рашэнне, заснаванае на неправамерных меркаваннях, уяўляе ...

Читать далее »

Кардынал Гуджэроці: дапамагчы Святой Зямлі выжыць

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі падчас збору ахвяраванняў. У кантэксце вайны гэтыя сродкі стануць пытаннем выжывання для многіх вернікаў. Традыцыйны збор ахвяраванняў на карысць хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе адбудзецца ў Вялікую пятніцу. Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў звярнуўся да ўсяго каталіцкага свету з гарачым заклікам праявіць салідарнасць. У інтэрв’ю журналісту Стэфана Ляшчынскаму з “Vatican News” ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: Святы Пасад вядзе дыялог з усімі дзеля міру

Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін падкрэсліў важнасць дыпламатыі слова і мудрасці, нагадаў пра пакуты Касцёла ад гвалту на Блізкім Усходзе і папярэдзіў пра рызыку знікнення хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адказаў на пытанні журналістаў пасля сустрэчы, прысвечанай дыялогу паміж прадстаўнікамі хрысціянства, юдаізму і ісламу, у якой ён браў удзел 9 сакавіка 2026 года ў Рыме. Святы Пасад дапамагае шукаць мірныя ...

Читать далее »

17 кастрычніка — дзень посту і малітвы аб міры на Святой Зямлі

Кардынал П’ербатыста Піццабала ад імя ўсіх ардынарыяў Святой Зямлі абвясціў наступны аўторак днём посту і малітвы аб міры. “У гэты час смутку і жаху мы не хочам застацца бездапаможнымі. Мы не можам дазволіць, каб смерць і яе джала (1 Кар 15, 55) былі адзіным словам, якое чуем”, – напісаў іерарх, як паведамляе Польская рэдакцыя парталу Vatican News. Ён дадаў, што ...

Читать далее »

Рэлігійныя лідары занепакоены ростам насілля ў Святой Зямлі

Хрысціянскія Патрыярхі ў Святой Зямлі заклікалі да слоў і дзеянняў, якія дапамогуць супакоіць сітуацыю пасля нядаўняй эскалацыі насілля ў горадзе Хувара. Некалькі хрысціянскіх лідараў заклікалі да трывалага вырашэння ізраільска-палесцінскага канфлікту ў адпаведнасці з міжнародным правам. Эскалацыя насілля ў Святой Зямлі прывяла да неабходнасці супакоіць сітуацыю словам і справай, — гаворыцца ў адмысловай заяве. Яны заклікалі Ізраіль спыніць пашырэнне паселішчаў на ...

Читать далее »

Святая Зямля: Касцёл размаўляе пра перспектывы Сіноду

Каталіцкія ардынарыі ў Святой Зямлі (AOCTS) успрымаюць Сінод па сінадальнасці, ініцыяваны Папам Францішкам, як магчымасць слухаць і вучыцца ў некаталіцкіх Цэркваў у рэгіёне. “Мы хочам не толькі інфармаваць вас аб гэтым працэсе, але і пачуць усё, што вы можаце нам сказаць”, — напісалі іерархі ў сваім лісце да кіраўнікоў некаталіцкіх канфесій, прысутных у Святой Зямлі. У кантэксце Тыдня малітваў аб ...

Читать далее »

Пілігрымы вяртаюцца ў Святую Зямлю

“Сёння раніцай, пасля шматмесячнага перапынку, я сустрэў першую групу пілігрымаў, якая прыбыла ў Святую Зямлю. Для нас гэта знак надзеі, — сказаў Vatican News Лацінскі Патрыярх Іерусаліма. Пасля таго, як Ізраіль зноў адкрыў свае межы для вакцынаваных турыстаў, арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала чакае новага прытоку пілігрымаў. “Мой вопыт паказвае, што пілігрымы, якія прыехалі ў Святую Зямлю, здзейснілі пілігрымку, перажываюць глыбокія змены ...

Читать далее »

Папа Францішак: куды прывядуць нянавісць і помста ў Святой Зямлі?

Рост нянавісці і насілля ў Святой Зямлі – гэта глыбокая рана для братэрства і мірнага суіснавання паміж грамадзянамі, якую будзе складана залячыць, калі неадкладна не распачаць дыялог, — лічыць Папа. “З глыбокай заклапочанасцю сачу за тым, што адбываецца ў Святой Зямлі. У гэтыя дні гвалтоўныя ўзброеныя сутыкненні паміж Сектарам Газа і Ізраілем узялі верх і рызыкуюць ператварыцца ў спіраль смерці ...

Читать далее »

Месца хросту Езуса зноў даступна для вернікаў

У нядзелю Хросту Пана францішкане з Кустодыі Святой Зямлі змогуць зноў цэлебраваць св. Імшу на заходнім беразе ракі Ярдан – у тым месцы, дзе Езус быў ахрышчаны св. Янам Хрысціцелем. Гаворка ідзе пра мясцовасць Каср-эль-Яхуд. Тут знаходзіцца старажытны касцёл і францішканскі кляштар. Доступ да іх быў закрыты пасля Шасцідзённай вайны паміж Ізраілем, з аднаго боку, і Егіптам, Сірыяй, Іарданіяй, Іракам ...

Читать далее »