17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...
Читать далее »Архив меток: святарскае пасвячэнне
У супольнасці беларускіх марыянаў новы святар
16 чэрвеня ў Жодзіна святарскае пасвячэнне прыняў дк. Канстанцін Гушча з супольнасці айцоў марыянаў. Сакрамант удзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Новапрэзбітэр паходзіць з Наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Кажучы словамі біскупа Алега, які ўзначаліў святую Імшу, «Хрыстос атрымаў яшчэ адны рукі». Сапраўды, яшчэ адны святарскія рукі ад гэтага часу змогуць удзяляць сакраманты, благаслаўляць, яшчэ адно святарскае сэрца пакладзенае ...
Читать далее »Ураджэнец Браслава прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Польшчы
26 мая ў базыліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні (Польшча) адбылося святарскае пасвячэнне пяці дыяканаў з ордэну сальватарыянаў. Сярод іх быў і браслаўчанін Яўген Жукоўскі. На гэтую ўрачыстую святую Імшу прыбыў пробашч Браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама бацькі, родныя і знаёмыя новапрэзбітэра. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Адам Вадарчык, які ўдзяліў дыяканам сакрамант святарства. ...
Читать далее »У Беларусі стала больш аж на двух святароў
У пятніцу, 4 мая, у Докшыцах прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі два дыяканы-капуцыны — брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун. Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам. Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне. У святыні сабраліся не толькі вернікі Докшыцкай парафіі, але ...
Читать далее »Святарскае пасвячэнне ў супольнасці капуцынаў адбудзецца ў Докшыцах
4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк. Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя). Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00. Catholic.by
Читать далее »Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыме святарскае пасвячэнне ў Польшчы
У суботу, 26 мая 2018 года, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча), дыякан-сальватарыянін Яўген Жукоўскі, які паходзіць з Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, прыме святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў сальватарыянаў — Таварыстве Боскага Збаўцы. Заахвочваем да малітвы ў яго інтэнцыі. Паводле waladarka.by
Читать далее »Віцебская дыяцэзія мае новага святара. У Глыбокім святарскае пасвячэнне атрымаў дыякан Алег Хмылко
7 кастрычніка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў дыякан Алег Хмылко. Святар паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Пасвячэнне дыяканату атрымаў 25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, дыяканскую практыку праходзіў у Глыбоцкай парафіі. На ўрачыстасць прыбылі святары як з Віцебскай ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко
7 кастрычніка 2017 года ў 11 гадзін у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко. Дыякан нарадзіўся 13 красавіка 1989 года і паходзіць з парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах. Кандыдат да святарства вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады ...
Читать далее »Італія: глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне тэатынцаў
16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў*. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел шмат святароў, законных сясцёр, гасцей і сяброў. Сярод прысутных былі кс. ...
Читать далее »Ураджэнец Мёраў стаў святаром-цыстэрцыянцам
20 лютага цыстэрцыянец а. Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, у польскім Енджэёве прыняў з рук біскупа Яна Пятроўскага святарскае пасвячэнне. У другую нядзелю Вялікага посту, 21 лютага, новапрэзбітэр а. Уладзімір канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле айцоў цыстэрцыянцаў. Па матэрыялах jedrzejow.cystersi.pl Даведка з вікіпедыі. Цыстэрцыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі, бернардынцы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!