31 ліпеня ў Віцебскай парафіі Святога Духа, якой апякуюцца айцы сальватарыяне, адбылося адкрыццё часовай дакументальнай выставы, прысвечанай першай славянскай пакутніцы – святой княгіні Людміле Чэшскай. Незвычайная падзея распачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у прысутнасці Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Томаша Перніцкага і часова паверанай Славакіі Катарыны Жакавай, а таксама мясцовых вернікаў і гасцей. ...
Читать далее »