Архив меток: сустрэча

У Навагрудку адбыўся творчы вечар, прымеркаваны да дня нараджэння Адама Міцкевіча

21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі адбылася незвычайная сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі ўдзельнікі аднаго з моўных кол, якія збіраюцца пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку – кола польскай мовы. Разам з кіраўніком польскамоўнага кола, Ядзвігай Лысай Сянкевіч, удзельнікі тэматычна падрыхтавалі залу, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта. Музыка Шапэна і прэзентацыя ...

Читать далее »

100-годдзе таварыства «Рыцарства Беззаганнай» адсвяткуюць ва Удзеле

9 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ. Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. На сёння колькасць членаў міжнароднага таварыства дасягае некалькіх мільёнаў. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах ...

Читать далее »

Святары-выпускнікі 2005 года сустрэліся ў Валкалаце

20-21 лістапада ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія) адбылася сустрэча выпускнікоў 2005 года Гродзенскай духоўнай семінарыі. Сустрэчу арганізаваў і запрасіў святароў пробашч парафіі ксёндз Алег Півавар. Урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў ксёндз Дзмітрый Кернога, пробашч з Лунінца, разам са святарамі-аднакурснікамі і вернікамі парафіі праслаўлялі Пана Бога і дзякавалі за дар святарства. Гамілію прамовіў ксёндз Віталь Міснікевіч, пробашч ...

Читать далее »

Нунцый: я абмяркоўваў з Папам яго візіт у Беларусь

11 лістапада 2017 года адзначаецца 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Сярод перспектыўных задач у гэтай сферы – вырашэнне некаторых практычных пытанняў, што неабходна для добрага функцыянавання Касцёла, паведаміў арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі.  У каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё папскі дыпламат заўважыў, што адным з галоўных дасягненняў у адносінах паміж ...

Читать далее »

«Крокі да святасці»: у Браславе прайшла сустрэча для моладзі

У панядзелак, 6 лістапада, у Браслаўскай парафіі адбылася сустрэча для моладзі пад назвай «Крокі да святасці». Карысна правесці час пажадалі каля 70 школьнікаў і студэнтаў з Браслава, Мёраў, Полацка, Глыбокага і Ахрэмаўцаў. Ініцыятарам стала моладзь Браслаўскай парафіі, а ў арганізацыі сустрэчы дапамаглі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі і сястра Ганна Мізавец. Менавіта яны дапамагалі маладым людзям зразумець, навошта варта імкнуцца да святасці ...

Читать далее »

Адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з віцэ-прэм’ерам РБ

25 кастрычніка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і кс. каноніка Юрыя Санько з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілём Жарко. Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку віцэ-прэм’еру за яго прысутнасць падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і дапамогу ўладаў у правядзенні ў Беларусі гэтага форуму еўрапейскіх біскупаў. Намеснік прэм’ер-міністра таксама выказаў сваю падзяку Касцёлу за арганізацыю ...

Читать далее »

З 18 кастрычніка ў Мінску распачнуцца ўнікальныя сустрэчы «Вечары для закаханых»

З 18 кастрычніка стартуюць «Вечары для закаханых» ад «Сужэнскіх Сустрэч». Месца нашай сустрэчы — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачатак у 19.00. Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары любых веравызванняў, якія пакуль толькі сустракаюцца, альбо якія ўжо вырашылі ажаніцца, альбо якія нават пра гэта яшчэ і не думаюць. «Вечары для закаханых» складаюцца з 9-ці ўнікальных сустрэч, ...

Читать далее »

Пра аўтарытэт і прабачэнне разважалі святары і кансэкраваныя асобы падчас пастырскай сустрэчы ў Расонах

Расоны — гэта гарадскі пасёлак, які налічвае каля 5 тысяч жыхароў. Тут існуе парафія пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. 18 верасня 2010 года адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла. 13 верасня 2017 года ўпершыню адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб у гэтай парафіі. Паўсотні святароў і  больш дзясятка законных сясцёр з Віцебскай дыяцэзіі — гэтай колькасці людзей хапіла, каб святыня стала цалкам ...

Читать далее »

Мітрапаліт Іларыён пра магчымую сустрэчу Папы з Патрыярхам

Cтаршыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён у інтэрв’ю газеце італьянскіх біскупаў “Avvenire” адзначыў, што сустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам на Кубе мінулага года, мела несумненна гістарычны характар.  Сустрэча ў Гаване, сказаў праваслаўны іерарх, “паказала ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія Руская Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл дасягнулі ў апошнія гады”. Паводле мітрапаліта ...

Читать далее »

Крыжовым шляхам прайшла моладзь у Браславе

18 жніўня ўдзельнікі Дыяцэзіяльных дзён моладзі прайшлі Крыжовым шляхам. Абыходзячы прыпынкі дарогі Хрыста, маладыя людзі чыталі псальмы, разважаючы над словамі з Бібліі: “Цвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў; падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае; і даў новую песню ў вусны ...

Читать далее »