Джозэф (Джо) Кэнэдзі – вядомы амерыканскі футбольны трэнер. Ён стаў сусветна вядомым дзякуючы інцыдэнту з судовай цяжбай за магчымасць публічна маліцца, якая працягвалася каля сямі гадоў. Увесь гэты час спадар Джозэф імкнуўся абараніць свае канстытуцыйныя правы на свабоду слова і свабоду веравызнання, якія, на яго думку, былі парушаныя школьнай акругай Брэмертан. У 2023 годзе выйшлі яго мемуары “Звычайны Джо: Вера ...
Читать далее »Архив меток: што паглядзець?
Фільм “Сны цягнікоў”
Некалі тут былі праходы ў стары свет. Дзіўныя сцежкі, схаваныя шляхі. Варта было звярнуць за рог – і раптам ты аказваўся тварам да твару з вялікай таямніцай, з першаасновай усяго існага. І хай той свет даўно кануў у мінулае, звёрнуты, быццам світак, і далёка схаваны, яго рэха ўсё яшчэ адгукаецца. Роберт Грэйньер зарабляе на жыццё, пілуючы лес або пракладваючы чыгунку. ...
Читать далее »Фільм «Служба дастаўкі кніг»
Калі вы шукаеце лёгкі, але глыбокі фільм для сямейнага ці сяброўскага прагляду, рэкамендую звярнуць увагу на “Службу дастаўкі кніг” (The Door-to-Door Bookstore, 2024). Гэта кінастужка – экранізацыя аднайменнага рамана нямецкага пісьменніка і журналіста Карстэна Хена. Твор пабачыў свет у 2020 годзе і стаў сапраўдным бестселерам у Германіі. Цікава, што яго сюжэт часткова заснаваны на гісторыі рэальнага чалавека, які разносіў кнігі ...
Читать далее »Фільм «Розэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя»
29 лістапада ва ўзросце 88 гадоў адышоў у іншы свет славуты брытанскі драматург, сцэнарыст і крытык, а таксама змагар за правы чалавека Том Стопард. За сваё доўгае і насычанае жыццё ён напісаў больш за трыццаць п’ес, якія ставіліся на галоўных сцэнах свету, а таксама выступіў аўтарам сцэнарыя для дзясяткаў фільмаў. Тым не менш у рэжысёрскае крэсла аўтар сеў толькі аднойчы, ...
Читать далее »Фільм “Тэмпл Грандзін” (англ. Temple Grandin)
“Я Тэмпл Грэндзін і ў мяне аўтызм”. Так распачынаецца кінастужка пра самую знакамітую ў свеце жанчыну-аўтыстку. Сёння амерыканка Тэмпл Грандзін – доктар заалагічных навук, вядучы сусветны спецыяліст у галіне жывёлагадоўлі і праектавання жывёлагадоўчага абсталявання. Кінастужка пабачыла свет у 2010 годзе і распавядае пра нялёгкі шлях незвычайнай дзяўчыны, якая, пераадольваючы сябе, дасягае сапраўдных вышыняў. Фільм называюць “помнікам вялікай жанчыне пры жыцці”. ...
Читать далее »Бацькі і дзеці. Фільмы «Нармальная сям’я» і «Разня»
Раз на месяц браты Джэ-ван і Джэ-гю разам з жонкамі сустракаюцца за абедам і абмяркоўваюць сямейныя справы. Джэ-ван жыве досыць сціплым жыццём з немаладой ужо жонкай, састарэлай маці, хворай на дэменцыю, і невукам сынам. Аднак ён выдатны доктар і ўратаваў нямала жыццяў. Яго брат Джэ-гю, наадварот, не можа пахваліцца высокімі маральнымі арыенцірамі. Ён паспяховы адвакат, які за вялікія грошы гатовы ...
Читать далее »Фільм “Адно жыццё” (One Life)
Хто такі герой? Сучасная вікіпедыя падае наступнае азначэнне: «Чалавек, які выклікае захапленне за вялікія ўчынкі, выключную смеласць, адвагу ці мужнасць на вайне». Такім героем адназначна можна назваць Нікаласа Уінтана. Гэта брытанскі гуманіст, які напярэдадні Другой сусветнай вайны арганізаваў у Чэхаславакіі выратаванне 669 дзяцей. Яго дачка, Барбара Уінтан, напісала кнігу “Калі гэта немагчыма…Жыццё Нікаласа Уінтана”, якая стала асновай для сцэнарыя. Біяграфічная ...
Читать далее »Фільм “Рыплі”
Праз чатыры гады пасля забойства Рануча Тамасоні ў Рыме Караваджа ўсё яшчэ быў ва ўцёках. У гэты перыяд, магчыма, у апошні год свайго жыцця, у 1610 годзе ён напісаў свайго “Давіда з галавой Галіяфа”. На карціне Караваджа стварае сувязь між забойцам і ахвярай, выяўляючы Давіда спачувальным, нават тым, які любіць, калі меркаваць, як ён глядзіць на адсечаную галаву Галіяфа. І ...
Читать далее »Паэты ў кіно. Фільмы “Выхавацелька” і “Патэрсан”
Анна прыгожая, досыць прыгожая для мяне. Сонца трапляе ў яе жоўты дом. Быццам знак дае Бог. Жанчына хапае папяровы аркуш і спешна запісвае радкі за маленькім Джымі… Жанчыну клічуць Ліза, яна працуе выхавальніцай у дзіцячым садку. Ёй за сорак. Яе каханы муж стаў звыклым і нудным, з дзецьмі адносіны не ладзяцца ды і праца не прыносіць былой радасці. Усё жыццё ...
Читать далее »Мультфільм «Мітчэлы супраць машын»
Калі вы шукаеце кінастужку для сямейнага прагляду, паспрабуйце паглядзець “Мітчэлы супраць машын”. Гэта камедыйны фантастычны і прыгодніцкі анімацыйны фільм выдавецтва амерыканскай кінастудыі Sony Pictures Animation. Цікавы факт, што кінастужка павінна была выйсці ў шырокі пракат у 2020 годзе пад назвай “На сувязі”, але перашкодзіла сітуацыя з пандэміяй COVID-19. У выніку кампанія Sony Pictures Animation прадала правы сэрвісу Netflix, які вярнуў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!