Архив меток: Шчучын

Аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў у Шчучыне

20 студзеня ў кляштары айцоў піяраў сабраліся настаўнікі і выхавацелі, каб падзяліцца аплаткам і скласці шчырыя пажаданні. Традыцыйна распачалося ўсё супольнай малітвай. За кавай і гарбатай удзельнікі сустрэчы ўзгадвалі найважнейшыя моманты мінулага года, звязаныя з душпастырствам настаўнікаў і выхавацеляў, а было іх нямала. Затым адбылося планаванне будучых мерапрыемстваў. Гучалі таксама і калядныя спевы, якія завяршылі супольную сустрэчу. Душпастырства настаўнікаў і ...

Читать далее »

У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі

Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету. Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантаў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткам сабралася больш за 100 чалавек. Супольная малітва, размовы, салодкія падарункі, а таксама рознага тыпу конкурсы і гульні дазволілі як дарослым, так і дзецям добра правесці святочны час і, вядома, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным.   а. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота

Читать далее »

Вернікі са Шчучына віншуюць Папу Францішка. Відэафакт

Вернікі Шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння, які Пантыфік адзначае сёння, праз відэапасланне. Кожны 13 дзень месяца (ва ўспамін Маці Божай Фацімскай), вось ужо на працягу 25 гадоў, парафіяне моляцца ў інтэнцыі прыезду Святога Айца ў Беларусь.

Читать далее »

Піярская моладзь зладзіла баль у Шчучыне

З нагоды дня апекі св. Юзафа Каласанса, які традыцыйна прыпадае ў канцы лістапада, у Шчучыне прайшоў баль піярскай моладзі. Праз удзел у розных цікавых конкурсах моладзь мела магчымасць паказаць веданне добрых манер і правілаў этыкету. Перамога ў асобных спаборніцтвах была нялёгкай задачай. Кожны ўдзельнік павінен быў праявіць цярплівасць, крэатыўнасць і іншыя якасці, каб атрымаць поўны трыўмф. Піярскі баль завяршыўся супольнай малітвай. А. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота

Читать далее »

Міністранты са Шчучына аднавілі свае абяцанні

25 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне аднавілa свае абяцанні. Міністранты яшчэ раз паабяцалі Пану Езусу, што будуць выконваць святое служэнне пры алтары пабожна, рупліва, сумленна і радасна. Яны прасілі, каб Хрыстус, які паклікаў іх да гэтага ганаровага служэння, памнажаў іх пабожнасць і перасцерагаў ад ляноты. Таксама прасілі аб Божым благаслаўленні на чарговыя ...

Читать далее »

Піярскія дні моладзі адбыліся ў Шчучыне

2–4 лістапада ў Шчучыне адбыліся Піярскія дні моладзі. На сустрэчу з Богам і бліжнім прыбыло каля 60 маладых людзей з піярскіх парафій Ліды і Шчучына. Дэвізам ПДМ сталі словы “Бог – наш Айцец, і хваліць Яго проста”. Таму ўсе канферэнцыі ў межах сустрэчы былі звязаны з Асобай Бога Айца, якога ўдзельнікі яшчэ больш пазнавалі як любячага Айца, які міласэрны і ...

Читать далее »

300 гадоў прысутнасці на шчучынскай зямлі адзначылі айцы піяры

13 кастрычніка Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў (айцы піяры) адзначылі юбілей – 300-годдзе з дня прыбыцця членаў Ордэна ў Шчучын. З гэтай нагоды ў мясцовым касцёле св. Тэрэзы Авільскай адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч з удзелам бсікупа Віцебскага Алега Буткевіча, які прамовіў гамілію, і дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На ...

Читать далее »

Айцы піяры арганізавалі флэшмоб у сацсетках

Новая хрысціянская старонка піярскай моладзі ў Шчучыне Беседка.by запрашае ўсіх паўдзельнічаць у фота-евангелізацыйным праекце і тым самым, не саромеючыся іншых, выказаць звычайнымі словамі сваю веру. — Для гэтага неабходная фатаграфія, на якой Вы трымаеце ліст паперы з надпісам: «Мяне завуць …! І мне не сорамна сказаць, што я веру ў Езуса Хрыста!», — паведамляецца ў групе ў сацсетцы. — Быць ...

Читать далее »

“Канікулы з Богам” у Шчучыне

Ужо больш за дваццаць гадоў айцы піяры са Шчучына збіраюць у сваёй парафіі вялікую колькасць дзяцей і моладзі на тыднёвую малітоўна-інтэграцыйную акцыю “Канікулы з Богам”. У гэтым годзе гэта мерапрыемства адбылося з 19 па 26 жніўня і сабрала каля паўтысячы асобаў. Яно прайшло пад дэвізам “Святасць — гэта шлях да Неба”. У кожнага дня “Канікулаў з Богам” быў свой святы ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі