«Laudans» прэзентаваў у Шчучыне свой новы альбом

22 лютага ў Шчучыне, дзе сваю паслугу нясуць айцы піяры, з сольным канцэртам выступіў хрысціянскі гурт «Laudans» з Брэста. Дуэт зайграў песні са свайго новага альбома «Звязаны з часам», а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў.

Пасля музычнага выступлення парафіяльная моладзь мела магчымасць сустрэцца з удзельнікамі дуэту за кубачкам гарачай гарбаты і паразмаўляць на розныя тэмы, напрыклад, пра ўплыў музыкі на сучаснага чалавека.

Больш фотаздымкаў можна паглядзець па спасылцы>>

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі