Архив меток: санктуарый

У Карыбскім басейне будзе пабудаваны новы санктуарый святога Яна Паўла II

Санктуарый святога Яна Паўла II плануюць пабудаваць у сталіцы невялікай астраўной дзяржавы ў Карыбскім моры, на месцы святыні, разбуранай землятрусам. Антыгуа і Барбуда — астраўная дзяржава ў Карыбскім моры, на архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены на астравах генерал-губернатарам. Асновай эканомікі з’яўляецца турызм. Менавіта ў сталіцы гэтай невялікай дзяржавы, у горадзе Сэнт-Джонс, будзе пабудаваны санктуарый святога ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу ў Росі

2 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбылася ўрачыстая Імша на чале з біскупам эмерытам Аляксандрам Кашкевічам для пілігрымаў, якія сабраліся там у гэты дзень. У старадаўнюю святыню, дзе знаходзіцца славутая ласкамі фігура Езуса Журботнага, прыйшлі наступныя пешыя пілігрымкі: з Гродна на чале з кс. канонікам Юрыем Марціновічам, якая адбылася ў 23-і раз, праходзіла пад дэвізам “Пілігрымы надзеі” ...

Читать далее »

Санктуарый у Лурдзе: афіцыйна прызнаны 71-ы цуд

8 снежня 2024 года, у дзень Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, быў афіцыйна прызнаны 71-ы цуд, які адбыўся ў Лурдзе ў мінулым стагоддзі. У 1923 годзе падчас пілігрымкі ў санктуарый англійскі вайсковец Джон Трэйнар цалкам вылечыўся ад эпілепсіі і паралічу. Дакументы, якія пацвярджаюць цудоўнае аздараўленне Трэйнара, былі выяўлены праз стагоддзе. Гісторыя Джона Трэйнара Падчас Першай сусветнай вайны Джон Трэйнар, які ...

Читать далее »

У браслаўскім касцёле біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы алтар

9 ліпеня біскуп Алег Буткевіч асвяціў новыя алтар і амбону ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.  Як адзначыў пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, згодна з традыцыяй у алтары змешчаны рэліквіі святых: Северыяна (мучаніка ІІІ ст., успамін 23 студзеня) і Аматара (мучаніка ІX ст., успамін 30 красавіка). У гаміліі біскуп Алег разважаў над значэннем алтара, як знака сувязі ...

Читать далее »

Ірландскі санктуарый стаў міжнародным – рашэнне Святога Пасаду

Апостальская Сталіца абвясціла базыліку Маці Божай Нокскай у Ірландыі міжнародным марыйным і эўхарыстычным санктуарыем. З гэтай нагоды 19 сакавіка 2021 г. Папа Францішак скіраваў відэапасланне. Папа адзначыў, што наданне афіцыйнага статусу санктуарыю ў Нок накладае вялікую адказнасць: ірландцы пакліканы гасцінна прымаць усіх пілігрымаў з любых куткоў зямлі, “бачачы ў іх братоў і сясцёр, якія жадаюць дзяліцца сваім досведам малітвы ў ...

Читать далее »

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі просіць турыстаў з пашанай адносіцца да месцаў культу

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да турыстаў з просьбай пры наведванні месцаў культу адносіцца з пашанай да іх сакральнага характару і захоўваць адпаведныя нормы паводзінаў. У сезон летніх адпачынкаў значна павялічылася колькасць турыстаў у каталіцкіх святынях, многія з якіх з’яўляюцца помнікамі архітэктуры і гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кіруе асаблівы зварот ...

Читать далее »

У Люрдзе абмежаванне для пілігрымаў з-за пагрозы каронавіруса

Марыйны санктуарый у Люрдзе зачыніў усе басейны, у якія пагружаліся хворыя з надзеяй на аздараўленне. Вада ў басейнах паходзіць з крыніцы, якая вылілася падчас аб’яўленняў Маці Божай Святой Бернадэце Субіру ў 1858 годзе. Такое рашэнне было прынята «на ўсялякі выпадак» пасля забароны на масавыя мерапрыемствы звыш 5000 чалавек, выдадзенай Міністэрствам аховы здароўя Францыі. Гэта адна з мер прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. ...

Читать далее »

«Трэба ў Росіцы бываць не госцем»: адбыліся ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя беатыфікацыі росіцкіх мучанікаў

2 і 3 жніўня 2019 года ў Росіцы ў 20-ю гадавіну беатыфікацыі айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча шматлікія вернікі ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных пакутнікаў. Вось ужо 20 год сустрэча адбываецца ў той самай святыні, дзе ў 1943 годзе святары Юрый і Антоні разам са сваімі вернікамі паказалі беларускай зямлі, што азначае любіць і перамагаць нянавісць дабром. Сёння ...

Читать далее »

Касцёл у Росіцы ўстаноўлены Дыяцэзіяльным Санктуарыем Росіцкіх пакутнікаў

Падчас сёлетніх летніх урачыстасцей у Росіцы, якія праходзілі 2-3 жніўня, у 20-ю гадавіну беатыфікацыі а. Юрыя Кашыры МІС і а. Антонія Ляшчэвіча МІС, генеральным вікарыем кс. Францішкам Кіселем быў абвешчаны дэкрэт біскупа Віцебскага Алега Буткевіча аб устанаўленні ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы Віцебскай дыяцэзіі Дыяцэзіяльнага Санктуарыя Росіцкіх пакутнікаў. Адказваючы на просьбу а. Чэслава Курэчкі МІС, вышэйшага кіраўніцтва ордэна айцоў-марыянаў ...

Читать далее »

Як можа выглядаць санктуарый у Бялынічах — праект

Эскізны выгляд магчымай святыні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах Магілеўскай вобласці прадставіў адміністратар парафіі кс. Юзаф Сярпейка. Будынак касцёла праектуецца аднапавярховым, з дзвумя вежамі, з адным нефам, апсідным, дзе непасрэдна за алтарнай часткай мае знаходзіцца закрыстыя. Над трансэптам плануецца размясціць купал. Будынак праектуецца ў выглядзе крыжа. Матэрыялам для будовы будзе выкарыстаны сібірскі кедр. У апсідзе будзе размешчана ікона ...

Читать далее »