Архив меток: санктуарый

Касцёл Маці Божай Фацімскай у Жодзіне стаў дыяцэзіяльным санктуарыем

13 мая пасля Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у жодзінскім касцёле, іерарх аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем. Нагодай для прыняцця такога рашэння стаў юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама «той факт, што парафія Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца асаблівым месцам, дзе збіраюцца вернікі для ўшанавання Найсвяцейшай Панны», ...

Читать далее »

Дзве групы пілігрымаў прыйшлі ў Шуміліна

12 мая за гадзіну да пачатку святкавання ўрачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Шуміліна пешшу прыйшлі пілігрымкі з Віцебска і Полацка. Перад Санктуарыям пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх шчыра прывітаў вернікаў, акрапіў іх святой вадой і запрасіў у святыню на малітву. Урачыстасці ў Шуміліне распачынаюцца а 18 гадзіне. Марына Сінкевіч

Читать далее »

Фотафакт. Віцебскія пілігрымы па дарозе ў Шуміліна

Сёння, 12 мая, а 6-й раніцы з касцёла Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліна, дзе ўвечары ўжо распачнуцца ўрачыстасці святкавання 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў. На добры шлях пілігрымаў блаславіў біскуп Алег Буткевіч і група з 10 вернікаў разам з а. Крыштафам Коц’янам OP і кл. Эдуардам Мажаевым вырушыла да Маці Божай. кл. Эдуард ...

Читать далее »

Папа Францішак блаславіў новы санктуарый у Асізі

Жамчужынай у рэлігійным ландшафце Асізі назваў Папа новы санктуарый Адрачэння св. Францішка ад людскіх дабротаў. Ён будзе ўрачыста адкрыты 20 мая ў родным горадзе святога. З гэтай нагоды Пантыфік скіраваў ліст на імя біскупа Асізі Даменіка Сарэнціна. Святы Айцец блаславіў новы санктуарый і ўсіх пілігрымаў, якія будуць маліцца там, дзе “малады Францішак, скінуўшы з сябе ўсё, адмовіўся ад людскіх дабротаў, ...

Читать далее »

Які санктуарый Вас найбольш уразіў? (апытанне)

Санктуарыі — гэта багатая рэлігійная, духоўна-культурная і матэрыяльная спадчына Касцёла і народа. Які санктуарый свету Вас найбольш уразіў? Клерык Януш Чарнамораў: – У жыцці мне давялося пабываць у некалькіх дастаткова знакамітых санктуарыях свету. Гэта былі як Марыйныя санктуарыі, так і санктуарыі святых, дзе захоўваюцца іх мошчы. Але найбольш уразіў мяне санктуарый Маці Божай у Фаціме. У мінулым годзе я меў ...

Читать далее »