У Люрдзе абмежаванне для пілігрымаў з-за пагрозы каронавіруса

Марыйны санктуарый у Люрдзе зачыніў усе басейны, у якія пагружаліся хворыя з надзеяй на аздараўленне. Вада ў басейнах паходзіць з крыніцы, якая вылілася падчас аб’яўленняў Маці Божай Святой Бернадэце Субіру ў 1858 годзе.

Такое рашэнне было прынята «на ўсялякі выпадак» пасля забароны на масавыя мерапрыемствы звыш 5000 чалавек, выдадзенай Міністэрствам аховы здароўя Францыі. Гэта адна з мер прадухілення распаўсюджвання каранавіруса.

Аднак пілігрымы, як асобна, так і ў групе, усё ж могуць прыехаць у Люрд. Спецыяльная медыцынская група будзе клапаціцца пра іх, даследуючы, ці няма ў іх якіх-небудзь сімптомаў каронавіруса.

Перыяд шматлікіх паломніцтваў у Люрдзе пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, якая сёлета прыпадае на 5 красавіка.

Люрд, які прымае каля 6 мільёнаў паломнікаў штогод, з’яўляецца самым вялікім  каталіцкім санктуарыем у Еўропе і трэцім у свеце, пасля Гвадэлупы ў Мексіцы (20 мільёнаў у год) і Апарэсідзе ў Бразіліі (13 мільёнаў у 2017 годзе).

Пераклад Вікторыі Колзун

Паводле deon.pl

для друку для друку