Архив меток: рэкалекцыі

У лютым у Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын

Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён). «Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці

Читать далее »

З 9 па 11 снежня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Як перажываць цяжкасці ў жыцці?»

Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Цяжкія часы — гэта найлепшая абстаноўка ...

Читать далее »

Рэкалекцыі аб дзесяці Божых наказах пройдуць у Навагрудку

У канцы месяца, 28-30 кастрычніка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для дарослых на тэму «Адкрыць наноў 10 Божых наказаў», якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. У 10 Божых наказах выражаны асноўныя і нязменныя абавязкі чалавека адносна Бога і бліжняга, таму яны актуальныя заўсёды і заўсёды нязменныя. Многія з цяперашніх ...

Читать далее »

Рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?» пройдуць ва Уселюбе

Школа Natus Est ва Уселюбе распачынае курс рэкалекцый. Запрашаем на рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?», якія адбудуцца 21-23 кастрычніка. Пакора з’яўляецца адным з найбольш грэбаваных якасцяў у жыцці хрысціяніна. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе ...

Читать далее »

«Божы дар сяброўства»: чарговы «Вінаграднік» адбудецца ў Оршы

8 кастрычніка запрашаем на «Вінаграднік», які адбудзецца па адрасе: Орша, вул. Савецкая 6. Пачатак — 10.30, заканчэнне 21.00. Нягледзячы на тое, што тэма сяброўства не раз закраналася падчас нашых разважанняў на «Вінаградніку», хочам звярнуць увагу на тыя аспекты сяброўства, пра якія яшчэ не ішла гаворка, а таксама чарговы раз падкрэсліць наколькі важны для нас бліжні чалавек на нашым шляху веры. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку

11-13 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў, тэмай якіх будзе “Распаліць сэрца. Дух Святы ў дзеянні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Праграма рэкалекцый: 11 кастрычніка: 10.00 —  малітва на распачацце рэкалекцый; 10.30 —  канферэнцыя I; 11.30 —  перапынак; 12.00 —  уводзіны і канферэнцыя II; 13.30  —  абедзены перапынак; ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для катэхетаў і навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшлі ў Тракелях

У апошнія дні лета, з 26 па 28 жніўня, катэхеты, a таксама навучэнцы і выпускнікі дыяцэзіяльнага тэалагічнага каледжа імя св. каралевіча Казіміра сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), каб удзельнічаць у рэкалекцыях і духоўна падрыхтавацца да новага катэхетычнага года. Арганізатарам рэкалекцый быў Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі на чале з яго дырэктарам ...

Читать далее »

Міністранты з Навагрудка паўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Мядзелі

3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку правялі выязныя духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме айцоў кармелітаў у г. Мядзел. Праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся св. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхезах, а таксама ранішніх і вячэрніх малітвах. Міністранты наведалі ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 15 па 17 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі па распазнанні жыццёвага паклікання. Хлопцы з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі прыбылі на духоўныя практыкаванні, каб у будынку семінарыі разам маліцца, разважаць над Божым словам, размаўляць з мадэратарамі гэтай навучальнай установы, а таксама думаць пра выбар свайго будучага жыццёвага шляху. У межах сустрэчы ўдзельнікі з духоўным айцом кс. Янам ...

Читать далее »