Жаданні павінны здзяйсняцца. Радасць, якая напаўняе сэрца, калі спаўняецца штосьці запаветнае, сведчыць аб гэтым вельмі яскрава. Яна трывае доўга, асабліва калі збываюцца жаданні глыбокія і невыказныя. Тэма чалавечых жаданняў такая багатая і шматузроўневая, што прыйдзецца многае абмінуць, каб сказаць хоць нешта канкрэтнае. Сёння нас будзе цікавіць сувязь таго, чаго прагнем, з Божай воляй. Добра было б на самым пачатку глянуць ...
Читать далее »Архив меток: разважанні
Колеры Адвэнту
Набліжаецца цудоўны час – Адвэнт. У кагосьці ён атаясамліваецца са ззяннем гірлянд у крамах і на вуліцах. Хтосьці ўспрымае гэты перыяд у адценнях цёмных раніц і далікатнага святла свечак падчас раратніх св. Імшаў альбо бачыць драўляныя яслі і залатое сена добрых учынкаў, сабраных для Дзіцятка Езус. Для некаторых гэта цяжкі час перад першымі святамі без самых блізкіх, якія адышлі ў ...
Читать далее »Дзеля плённасці рахунку сумлення
Страх і ўцёкі ад Бога, паспешлівасць перад споведдзю, адсутнасць малітвы і разлік, «дзіцячы» рахунак сумлення ў сталым узросце, канцэнтрацыя толькі на грахах — пра гэтыя і іншыя памылкі сакраманту споведзі расказвае айцец Аркадзь Куляха OCD. У сакраманце споведзі чалавек паўстае з духоўнай смерці або хваробы і аднаўляе ў сабе Божае жыццё, што ў сваю чаргу з’яўляецца крыніцай радасці. Хто хоць ...
Читать далее »Беззаганны рэцэпт шчаслівага жыцця
Адзін з маіх сяброў раптоўна адкрыў у сабе кулінарны талент. Частуе мяне свежым булёнам і не можа стрымаць радасці і гонару: «Паглядзі, які наварысты, які залацісты! А ведаеш, як такі колер захаваць? Трэба цыбулю дадаваць абавязкова! Так у роліку на ютубе гаварылі…» Добрыя рады, рэцэпты і лайфхакі ракою ільюцца, абяцаючы дапамагчы адкрыць, стварыць, захаваць, навучыць, змяніць, «пракачаць». Кніжныя паліцы ў ...
Читать далее »«Прасіце, і будзе дадзена вам». З Богам праз штодзённасць
У разважаннях пра малітву мы ўсё яшчэ знаходзімся на яе парозе. Але хіба гэта не парог роднага дома, дзе нас чакае хтосьці вельмі блізкі? Магчыма, пасля доўгага перапынку ў практыцы малітвы вяртаемся да гэтага “парога”, як блудны сын, з апушчанай галавой? Сама ж сустрэча з Богам, як запэўнівае Езус, азначае прыняцце і прабачэнне. Нават калі цяжка адчуць гэта, варта, прынамсі, ...
Читать далее »Што рабіць, каб вера памнажалася?
Як жа шмат залежыць ад веры кожнага з нас асабіста! Мы чытаем у Евангеллі, як адна язычніца з вераю прасіла Езуса аб вызваленні яе дачкі ад дэмана. Езусу нават не трэба было ісці да той дачкі, казаць таемныя і моцныя малітвы, ускладаць рукі і г.д. Ён проста сказаў сваё слова, і дачка недзе там, дзе яна ў той час была, ...
Читать далее »Велікапосны рахунак сумлення
Сёлетні перыяд Вялікага посту, калі кожны мог стаць у праўдзе, прызнаць свае памылкі і выправіцца, паволі падыходзіць да свайго завяршэння. Пройдзены за гэты прамежак часу шлях дапамагае наблізіцца да самай неспасціжнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, той Таямніцы, якая перавышае ўсялякае разуменне і якую немагчыма спазнаць уласнымі сіламі – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Таму, напэўна, так важна напрыканцы велікапоснай дарогі спыніць свае ...
Читать далее »Італьянская законніца будзе аўтарам разважанняў Крыжовага шляху ў Калізеі
Сястра Эўджэнія Банэці стане аўтарам сёлетніх медытацый Крыжовага шляху, які пройдзе ў рымскім Калізеі традыцыйна ў Вялікую Пятніцу. Як і ў мінулыя гады, набажэнства ўзначаліць Пантыфік. Італьянская законніца належыць да манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння і ўзначальвае асацыяцыю “Slaves no more”, якая дапамагае ахвярам гандлю людзьмі. Галоўнай тэмай разважанняў, якія сястра Эўджэнія рыхтуе на просьбу Папы Францішка, будуць ...
Читать далее »Я не ў цэнтры свету… Медытацыя над навяртаннем
Вялікі пост у жыцці католіка – гэта заўсёды асаблівы час. Адны чакаюць яго з надзеяй, прагнучы змяніць сваё жыццё, пачаць штосьці ад пачатку. Іншыя засмучаюцца з-за яго, бо ў касцёлах стане сумна, панура, а ксяндзы будуць нястомна прыгадваць аб неабходнасці навяртання. Многія людзі перажываюць дадзены перыяд вельмі асабіста і глыбока. Важнае месца ў ім займаюць пакаянныя практыкі, набажэнствы Крыжовага шляху ...
Читать далее »Больш за 100 музыкантаў і спевакоў. Музычны Крыжовы шлях пройдзе ў Кракаве
У нядзелю, 31 сакавіка ў 20.00, у Кракаве распачнецца музычны Крыжовы шлях. Важна адзначыць, што гэта падзея пройдзе ў касцёле Хрыста Адкупіцеля Чалавека, які мае выдатную акустыку. Музычны Крыжовы шлях адрозніваецца ад традыцыйнага тым, што не мае цалкам моўных разважанняў. Пра муку Хрыста вернікам расказвае музыка, хоць традыцыйныя адказы «Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!» і «Які за нас цярпеў ад ...
Читать далее »