Нядзеля Добрага Пастыра, якую мы кожны год адзначаем у велікодны перыяд, нагадвае нам, што наш Пастыр – Езус Хрыстус, а авечка – гэта кожны з нас, адданы і даручаны апецы Пастыра. Нядзелю Добрага Пастыра мы адзначаем 21 красавіка. Яна распачынае Тыдзень малітваў аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Езус, Добры Пастыр, жадае клапаціцца аб нас заўсёды, у тым ліку ў цяжкасцях, ...
Читать далее »Архив меток: разважанні
Пасхальны Трыдуум. Вялікая пятніца
«Вялікая пятніца і Вялікая субота — гэта дні, калі не цэлебруецца святая Імша…» Артыкул напісаны паводле лекцыі айца Адама Шустака ОР, з якою ён выступаў у Вялікую пятніцу у Кракаве. Больш лекцый можна знайсці на youtube-канале а. Адама “Langusta na palmie”. Як перажыць Літургію Мукі Пана? «Насамрэч найлепшым рашэннем у гэты дзень будзе стан поўнай бездапаможнасці. Не варта задумвацца, як ...
Читать далее »Кардынал Шонбарн на Пальмовую нядзелю: варта быць вослікам, які нясе Езуса
Пра сімволіку Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 24 сакавіка, піша ў кароткім каментары Мітрапаліт Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн ОР. Пачатак Вялікага тыдня. Уезд Езуса ў Ерузалем. Не на кані, але пакорна на восліку. Гэты вобраз глыбока адбіўся ў нашым уяўленні, таксама, як захапіў жыхароў Ерузалема і ў тыя часы. Юдэі з усяго свету пілігрымавалі ў Святы горад на свята ...
Читать далее »Адносіны з памерлымі. Удзячнасць чыстцовых душ
Пытанне ўдзячнасці чыстцовых душ з’яўляецца для нас чарговай нагодай, каб пакорна стаць перад абліччам таямніцы веры аб вечным жыцці і еднасці святых. Святых? Але ж чыстцовыя душы не ў Небе? Так, аднак яны ўжо збаўленыя, хоць яшчэ не поўнасцю ачышчаныя. З ранніх прац і сведчанняў, якія датычаць чыстца, даведваемся, што азначэнне “святыя чыстцовыя душы” ўжывалася дастаткова часта. Гэта было ясным ...
Читать далее »Малітва сваімі словамі
Я шмат разоў чуў: «Я малюся толькі сваімі словамі», «Навошта мне формулы, рытуалы, літургія? Дастаткова маіх уласных словаў…» Маліцца «сваімі словамі», вядома, нядрэнна, але калі чалавек спыніцца толькі на гэтым, то ў выніку да канца жыцця застанецца на сваім уласным узроўні. У такім мысленні таксама ёсць тонкая спакуса, нібыта чалавек здольны цалкам сам сябе раскрыць перад Богам, што, вядома, няпраўда. ...
Читать далее »Ці можа вера дэфармавацца ў «магію»?
Калі я раніцаю адводжу свайго сына ў яслі, ён амаль кожны раз просіць на развітанне: «Мама, дай мне што-небудзь з сабою!» Падчас адаптацыі да дзіцячага садка неяк сама ў нас склалася такая маленькая традыцыя: дзеля суцяшэння ў гэтым расстанні амаль на цэлы дзень я даю трохгадоваму сыну ці то маленькую картку з прыгожым малюнкам, ці адмыслова складзеную сурвэтку, ці проста ...
Читать далее »Ты сапраўды хрысціянін?
Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Божага нараджэння і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў? Што такое хрысціянства? Калі прыглядзецца, то ў наш час выразных адрозненняў паміж вернікамі і нявернікамі не ўбачыш. Лад жыцця такі самы. А часам здараецца, што “гэтыя няверуючыя” маюць большы парадак ва ўсіх сферах ...
Читать далее »Твой, мой і наш Касцёл…
Інтэрактыўнае разважанне ў двух эксперыментах. У сваім артыкуле айцец Яўген Голуб OFMConv піша аб тым, як на агульную карысць злучаюцца ў Касцёле пакліканні да свецкага і духоўнага жыцця. Пра святарскае жыццё ніхто не скажа прыгажэй за парафіянаў, асабліва падчас віншаванняў у Вялікі чацвер. Усе радасці і ўзнёсласць сужэнства ніхто не апіша больш паэтычна, чым душпастыр на курсах падрыхтоўкі да гэтага ...
Читать далее »Любоў – якая яна?
Быць чалавекам – значыць быць у адносінах, быць ва ўзаемадзеянні з кім-небудзь. Па-іншаму, больш пранікліва, “узаемадзеянне” – гэта судакрананне, сувязь, узгадненне, зладжаная праца. Ужо з самай раніцы мы пачынаем судакранацца з іншымі людзьмі: з роднымі, мінакамі, калегамі, сябрамі, – словам, поглядам ці цялесным кантактам, напрыклад, абняўшы кагосьці. Бл. Кардынал Стэфан Вышынскі сказаў: “Чалавек раскрывае сваю асобу ў тым, як ён ...
Читать далее »За што трэба дзякаваць Богу?
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому ...
Читать далее »