Архив меток: прэзідэнт Украіны

Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў кардынала Краеўскага ордэнам «За заслугі» трэцяй ступені

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў 49 замежнікаў дзяржаўнымі ўзнагародамі за іх падтрымку Украіны і дабрачынную дзейнасць. Сярод узнагароджаных — кардынал Конрад Краеўскі, Папскі элемазінарый і прэфект Ватыканскай дыкастэрыі па справах міласэрнасці, які атрымаў ордэн «За заслугі» трэцяй ступені. Указ аб узнагароджанні быў апублікаваны на сайце Прэзідэнта Украіны. Узнагароды былі ўручаны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку суверэнітэту ...

Читать далее »

Кардынал П’етра Паралін сустрэўся з прэзідэнтам Украіны ў Кіеве

Прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы ў Кіеве з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам абмеркаваў наступствы расійскай агрэсіі, паветраны тэрор і вынікі мірнага саміту, — паведаміў афіцыйны сайт украінскага лідара. Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на асабісты ўклад іерарха ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Украінай і Святым Пасадам. Ён таксама падзякаваў дзяржсакратару за наведванне ўкраінскіх гарадоў. “Гэта моцны сігнал з боку Ватыкана, дзякуй за гэту падтрымку. ...

Читать далее »

Пантыфік правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Украіны

У тэлефоннай размове Прэзідэнт Украіны выказаў падзяку Папу Францішку за віншаванне са святам Божага Нараджэння, а таксама за падтрымку Формулы міру, у якой удзельнічаюць больш за 80 дзяржаў. Тэлефонная размова Папы з Уладзімірам Зяленскім адбылася ўвечары 28 снежня 2023 года. Пра гэта Прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім вячэрнім відэазвароце, апублікаваным на афіцыйным сайце. «Толькі што гаварыў з Яго Святасцю Папам ...

Читать далее »

Адбылася тэлефонная размова Папы Францішка з Прэзідэнтам Украіны

12 жніўня 2022 года Папа правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Украіны. З пачатку вайны яна стала ўжо трэцяй і адбылася ў кантэксце салідарнасці Пантыфіка з украінскім народам. “Правёў размову з Папам Францішкам. Паінфармаваў аб агрэсіі, якую РФ здзяйсняе супраць Украіны, аб страшных злачынствах Расіі. Мы ўдзячныя Пантыфіку за малітвы за Украіну. Наш народ мае патрэбу ў падтрымцы сусветных духоўных лідараў, ...

Читать далее »

Адбылася тэлефонная размова Пантыфіка з Прэзідэнтам Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Святому Айцу за малітву за мір, а таксама запэўніў, што ўкраінскі народ адчувае яго духоўную падтрымку. Папа паразмаўляў з украінскім лідарам па тэлефоне 26 лютага 2022 года. Гэта пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Размова адбылася ў той час як працягваюць прыходзіць трагічныя паведамленні з фронтаў ваенных дзеянняў, а баі трываюць на вуліцах ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Украіны

8 лютага 2020 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Затым палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі галоўным чынам прысвечаны гуманітарнай сітуацыі і пошуку міру ў кантэксце канфлікту, які з 2014 года дагэтуль мучыць Украіну. У сувязі з гэтым выказваліся супольныя пажаданні, каб усе бакі праявілі найбольшую ўвагу да ...

Читать далее »