Архив меток: Полацк

Чаму мы не чуем адзін аднаго? Хрысціянскі псіхолаг правядзе семінар у Полацку

Парафія Святога Андрэя Баболі ў Полацку запрашае 29 лютага ўсіх жадаючых на семінар “Чаму мы не чуем адзін аднаго?”, які правядзе прафесійны хрысціянскі псіхолаг Наталля Пан. Праграма: 9.00-10.30 – першая лекцыя; перапынак на каву; 11.00-12.30 – другая лекцыя; 13.00 – абед; 14.00-15.30 – трэцяя лекцыя. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза

Читать далее »

«Мы — прэзбітэрый Віцебскай дыяцэзіі, таму трэба трываць у еднасці з Богам і паміж сабою». Перадкалядная пастырская сустрэча ў Полацку

19 снежня ў полацкім касцёле Святога Андрэя Баболі адбылася перадкалядная пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэмай спаткання стала еднасць, якая павінна панаваць сярод духавенства і лучыць яго з Богам і вернікамі. На святочную сустрэчу духавенства з усёй дыяцэзіі з’ехалася больш за 70 святароў і некалькі дзесяткаў законнікаў і законніц. Перад святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ...

Читать далее »

«Напоўніць нас любоўю можа толькі Бог». У Вільні адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат з Полацка

Урачыстасць Маці Міласэрнасці, што адзначалася Касцёлам 16 лістапада, дзяўчаты з полацкай парафіі Андрэя Баболі адсвяткавалі ў Вільні, горадзе міласэрнасці. Сястра Таццяна Гмыза SJE арганізавала рэкалекцыі для дзяўчат. У іх удзельнічалі верніцы з Полацка і Вільні. Месцам правядзення рэкалекцый стаў кляштар сясцёр Эўхарыстах і касцёл Святога Духа ў раёне Грэгарава. На працягу трох дзён, з 15 па 17 лістапада, у беларускіх ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала юбілейны летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця

З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатарам летніка былі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая. У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, але таксама і таму, што яго наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche ...

Читать далее »

Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі

13 красавіка 2019 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы. План сустрэчы: 13.30 – прыезд удзельнікаў сустрэчы; 14.00 – прывітанне і ўступнае слова; – святая Імша; 15.00 – канферэнцыя; 16.00 – праца ў групах; 16.30 – вячэра; 18.00 – Крыжовы шлях; 19.00 – супольны інтэграцыйны час; ...

Читать далее »

Пра сучасных хрысціян разважала моладзь у Полацку

10 лістапада маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прыехалі на моладзевую сустрэчу ў Полацк, якая праходзіла ў касцёле святога Андрэя Баболі. Тэма сустрэчы гучала так: «Сучасны хрысціянін». Вядома ж, у самым пачатку развіцця падзей, была рэгістрацыя, а пасля яе ўсё былі запрошаныя на канферэнцыю, якую праводзіў айцец Андрэй Юхневіч з Шуміліна. Святар закрануў праблему пакутніцтва ў 21 стагоддзі, а таксама пытанне аб ...

Читать далее »

Полацк: 75 год шлюбаў законных адзначыла сястра Францішка Гайлеш

21 сакавіка ў Полацку сёстры Эўхарысткі дзякавалі Богу за 75 год шлюбаў законных сястры Францішкі Гайлеш. Каб разам маліцца і павіншаваць манахіню, эўхарысткі прыехалі з Браслава, Слабодкі, Друі і Барысава. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Кісель падчас святой Імшы – «Кангрэгацыі сясцёр 95 год, таму сястра Францішка бачыла амаль усю гісторыю развіцця супольнасці». Літургію ўпрыгожыў спеў хора сяцёр. А пасля ...

Читать далее »

Начное чуванне моладзі прайшло ў Полацку

“Не рэтушуйце свайго сэрца” — пад такой назвай з 17 на 18 сакавіка ў Полацку адбылося Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі. Каля 130 маладых людзей з Полацка і Наваполацка, Браслава і Мёраў, Мосара і Пастаў, Варапаева і Глыбокага, Оршы і Віцебска прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў ксёндз Алег Хмылко. Абапіраючыся на словы і навуку для моладзі Папы Францішка, ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі пройдзе ў Полацку

Начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17-18 сакавіка 2018 года ў Полацку. Тэма велікапоснай сустрэчы «Не рэтушуйце свайго сэрца!« Праграма чування: 20.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў; 21.00 – Канферэнцыя; 22.00 – Вячэра; 22.30 – Прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування); 23.30 – Падрыхтоўка да Літургіі (споведзь); 00.00 – Святая Імша; 01.00 – Перапынак на каву, гарбату і сяброўскія размовы; ...

Читать далее »

«Рэанімацыя»: рэкалекцыі для студэнтак правялі сёстры эўхарысткі ў Полацку

Дні рэкалекцый – гэта сапраўды час, калі Пан выводзіць нас з нашых спраў, праблем, нашай штодзённасці і мітусні ў месца аддаленае і спакойнае, каб аднавіць нам сілы, распаліць агонь нашай веры, каб паказаць Сябе і Сваю вялікую любоў да нас. Назвай рэкалекцый, якія ў Полацку праводзілі сёстры эўхарысткі, стала слова “Рэанімацыя”. Насамрэч у жыцці кожнага чалавека здараюцца моманты, калі ён ...

Читать далее »