Святы Ян Павел II павінен быць абвешчаны заступнікам Еўропы, – сказаў у пятніцу, 20 кастрычніка, у Чэнстахове кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар папы-паляка. Падчас крызісу Еўропа мае патрэбу ў павелічэнні колькасці заступнікаў, перакананы польскі кардынал. Ён прачытаў лекцыю ў рамках міжнароднага кангрэса «Europa Christi», які распачаўся ў Чэнстахове 19 кастрычніка. Арганізатары падзеі падкрэсліваюць, што Еўропа – гэта вялікая хрысціянская ...
Читать далее »Архив меток: Польшча
Беларускія вернікі пра малітоўную акцыю “Ружанец да межаў”
7 кастрычніка, у свята Маці Божай Ружанцовай, ва ўсёй Польшчы адбылася малітоўная акцыя “Ружанец да межаў”. У больш чым 300 касцёлах на тэрыторыі 22 дыяцэзій у краіне прайшла ружанцовая малітва аб міры для Польшчы, Еўропы і ўсяго свету. Акцыя сабрала больш за мільён удзельнікаў, якія ў гэты дзень разам прамаўлялі ўсе часткі Ружанца. У ёй прынялі ўдзел і беларускія вернікі. Малітва ...
Читать далее »Мільён палякаў выйшлі на малітву за мір
У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у свята Маці Божай Ружанцовай, 7 кастрычніка, мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы. Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзій, у гарах, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Афганістане і нават за Палярным колам. Пасля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе ...
Читать далее »Першая ў свеце каранацыя фрэскі Маці Божай адбылася ў Польшчы
«Стоячы перад Найсвяцейшай Паннай, мы павінны ўсведамляць факт, што гэта менавіта яна ў нашых справах, патрэбах, турбоце гутарыць з Езусам». Так сказаў 1 кастрычніка 2017 біскуп Ігнацы Дэц у касцёле св. Юрыя ў Дзержонёве, што ў Ніжняй Сілезіі (Польшча), з нагоды першай на свеце каранацыі фрэскі «Маці Божай Дзержонёўскай – Маці Міласэрнасці». Кароны для гэтай імпрэзы асвяціў Папа Францішак. Урачыстая ...
Читать далее »Прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з Браслава прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі ў Польшчы
З 17 па 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (каля Кракава, Польшча) праходзіла Міжнародная канферэнцыя кардынатараў руху «Маці ў малітве». Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі з браслаўскай парафіі: кардынатар руху па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч, спадарыня Марта Данусевіч і спадарыня Алена Ермалавічэня, а таксама духоўны кіраўнік руху ксёндз Адам Квяткоўскі. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі руху са ...
Читать далее »Палякі ахвяравалі Фаціме манстранцыю «Жанчына Эўхарыстыі»
Пілігрымы з Кракаўскай архідыяцэзіі, з розных частак Польшчы і за мяжой прымалі ўдзел у Фаціме ў перадачы дару палякаў — манстранцыі ў выглядзе Божай Маці, якая называецца «Жанчына Эўхарыстыі». Гэта вотум удзячнасці польскага народа з нагоды стагоддзя аб’яўленняў Панны Марыі. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў у Фаціме 24 верасня намеснік старшыні Канферэнцыі польскіх біскупаў, арцыбіскуп Кракава Марэк Ендрашэўскі, які перадаў прывітанне ...
Читать далее »Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у Польшчы выпусцілі новую манету
З 15 верасня 2017 года ў Польшчы ўвайшла ў абарачэнне калекцыйная манета «100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў», паведамляе прэс-бюро Польскага нацыянальнага банка. На рэверсе манеты змешчана карона, якой ўкаранавана фігура Маці Божай Фацімскай і лілея — сімвал чысціні Дзевы Марыі. На аверсе змешчана выява трох пастушкоў, якім з’явілася Панна Марыя. Таксама на адным баку размешчаны элементы плацежнага сродку: выява арла (зацверджанага для ...
Читать далее »Вялікі знак з нябёсаў. У Польшчы моцная бура знішчыла вялікую плошчу лясоў, але не пашкодзіла ніводнага крыжа, фігуры святых і стацыі Крыжовай дарогі
Навальніца, якая адбылася ў Кашубах (Польшча), абрынулася таксама на кляштар сясцёр францішканак у Орліку, паведамляе forumdlazycia. Была знішчана велізарная плошча лясоў, увесь парк на могілках, пашкоджаны плот манастыра… Тым не менш, падаючыя дрэвы не пашкодзілі ні адзін крыж або фігуры Маці Божай і святых, ані стацыі Крыжовай дарогі. На могілках ля кляштару паваленыя на пахаванні дрэвы не парушылі надгробных крыжоў. ...
Читать далее »Нацыянальны банк Польшчы выпусціць калекцыйную банкноту з нагоды 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай
Выпуск банкноты наміналам у 20 злотых плануецца на 21 жніўня.Тыраж банкноты будзе складаць 55 тысяч штук. Грошы будуць мець памер 15 на 7,7 см. На адным баку банкноты прадстаўлена графічная версія кароны, якую ахвяраваў Папа Клімент ХІ, якія потым былі выкрадзеныя ў 1909 года. Марыйную карону вянчаюць зоркі, якія нагадваюць пра вобраз нявесты з апакаліпсіса. Карону Маці Божай з Дзіцяткам ...
Читать далее »У Польшчы прайшла акцыя «Ноч духоўнага жыцця Кракава»
Галоўнай тэмай сёлетняга мерапрыемства сталі «Скарбы кракаўскіх кляштараў». Самыя прыгожыя касцёлы горада і вобласці, а таксама помнікі і манастырскія скарбніцы, якія штодня з’яўляюцца недаступнымі для наведвальнікаў, можна было ўбачыць падчас акцыі, якая адбылася 14 — 15 жніўня. Жыхары Кракава і турысты змаглі даследаваць феномен духоўнага жыцця Кракава, наведаць старадаўнія касцёлы, убачыць шматлікія выставы і паслухаць канцэрты. Кожную ноч праходзілі спецыяльныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!