Архив меток: Польшча

Біскуп у гразі на Фестывалі жыцця ў Польшчы

Адна з адметнасцей Фестывалю жыцця — экстрэмальны відовішчны крос. На працягу ўсяго тыдня ў Сілезскім Какатэку праходзіць найбуйнейшы хрысціянскі фестываль моладзі ў Польшчы, які збірае больш за 1500 чалавек з усёй краіны і ўсяго свету. На складаным 5-кіламетровым маршруце Фестывальнага прабегу ў Какатэку, акрамя моладзі, з’яўляюцца таксама святары, законнікі і законніцы, якія эфектна пэцкаюць свае габіты ў пыле і гразі. ...

Читать далее »

У Польшчы маладому пакаленню пра Яна Паўла ІІ расказвае мюзікл

20 красавіка 2024 г. тысяча маладых палякаў разам са сваімі душпастырамі і катэхетамі паглядзелі мюзікл пра св. Яна Паўла ІІ, створаная ў рамках дзейнасці Варшаўскай лабараторыі веры. Мюзікл «Ян Павел ІІ — сябар вернікаў» створаны для ўшанавання і распаўсюджвання спадчыны Папы Вайтылы. Спектакль паказвае Караля Вайтылу як звычайнага чалавека, у якога была свая гісторыя, цяжкія жыццёвыя моманты, дылемы і эмацыянальныя ...

Читать далее »

У Польшчы думаюць скасаваць Касцельны фонд. Што гэта такое і чым яго заменяць?

Новыя ўлады Польшчы збіраюцца зменшыць магчымасці дзяржаўнага фінансавання канфесіяў. Змены, як плануецца, павінны запрацаваць з 2025 года. Што канкрэтна прапануецца зрабіць і якая сістэма дзейнічае ў Польшчы (ды іншых краінах Еўропы цяпер) – у нашым аглядзе. Урад у Польшчы змяніўся па выніках парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2023 года. Партыя «Грамадзянская платформа», якая разам з саюзнікамі стварыла новую ўрадавую кааліцыю, уключыла ...

Читать далее »

Польшча: ахвяраванні ў Папяльцовую сераду будуць прызначаны для ўкраінцаў

“Прашу арганізаваць агульнапольскі грашовы збор ва ўсіх парафіях Польшчы пасля кожнай святой Імшы ў Папяльцовую сераду 14 лютага”, — напісаў старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў закліку аб салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне. Сабраныя сродкі, як адзначыў іерарх, будуць перададзены праз Caritas Polska на “падтрымку асобаў у найбольшай патрэбе: пенсіянераў, непаўнаспраўных, а таксама сем’яў, якія страцілі свой дом”. ...

Читать далее »

Незвычайная каляда ў Польшчы: чакаеш пробашча, а ў дзвярах з’яўляецца… біскуп

«Шок і нявер’е», — кажуць Іза і Яцэк, якія разам з трынаццацігадовым сынам Ігарам віталі ардынарыя Быдгоскей дыяцэзіі біскупа Крыштафа Влодарчыка. Аднак для біскупа гэта цалкам нармальна і з’яўляецца часткай яго штодзённага пастырскага служэння. Гэта магчымасць сустрэцца з вернікамі, якія складаюць парафіяльную, у дадзеным выпадку таксама дыяцэзіяльную супольнасць. «Гэта радасць — мець магчымасць увайсці і на хвіліну пабыць з імі ...

Читать далее »

Імша тут толькі раз на год! Кожны паляк ведае ўнікальны касцёл, хаця большасць людзей не мае пра яго паняцця

Гэта адзіная Імша на працягу года, якая цэлебруецца ў раманскай ратондзе св. Мікалая. Самы каштоўны помнік Цешынскага краю вядомы ўсім палякам, таму што ён знаходзіцца на адваротным баку банкноты наміналам у дваццаць злотых. У ратондзе св. Мікалая, раманскай капліцы на Замкавай гары ў Цешыне, што ў Бельска-Жывецкай дыяцэзіі, 6 снежня адбываецца святая Імша. Цэлебруецца яна тут толькі раз на год, ...

Читать далее »

Польшча і аборты: як іх дазвалялі, абмяжоўвалі і што будзе далей

Заканадаўства Польшчы ў справе абортаў з’яўляецца адным з самых жорсткіх у Еўропе. Кампанію ёй складаюць толькі пяць іншых каталіцкіх краін, праўда, значна меншых па памерах: Андора, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Мальта і Манака. Сёння мы тлумачым, у чым асаблівасці польскага заканадаўства і як так атрымалася. Упершыню аборты ў Польшчы былі часткова легалізаваныя яшчэ ў 1932 годзе. Тады перапыненне цяжарнасці было дазволенае па ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы

Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, — звярнуўся Папа Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане. “Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас ...

Читать далее »

Польшча: адкрыццё мемарыяла «Галгофа Усходу» і Яснагорскай капліцы Маці Паяднання

На Яснай Гары адбылося адкрыццё «Галгофы Усходу» і асвячэнне Яснагорскай капліцы Маці Паяднання. Гэта месца памяці мільёнаў палякаў, ахвяр царскай Расіі і савецкага таталітарызму, якое нясе пасланне аб непахіснасці чалавечага духу, прабачэнні і веры ў заступніцтва Маці Божай. Асвячэнне здзейсніў арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, старшыня епіскапату Польшчы. Мемарыял усталяваны ў казематах бастыёна св. Барбары, гістарычны будынак з доўгай і сімвалічнай гісторыяй ...

Читать далее »

«Эўхарыстычная вясна». Адарацыя, якая доўжыцца ўжо 112 гадоў

За харызмат свайго эўхарыстычнага Апостальства дзякавалі сёстры кларыскі ў Кэтах (Польшча). 6 лютага споўнілася 112 гадоў з пачатку бесперапыннай адарацыі Езуса Эўхарыстычнага ў кляштары. 6 лютага 1910 г. тагачасны кракаўскі суфраган біскуп Анатоль Новак упершыню выставіў Найсвяцейшы Сакрамант у санктуарыі для публічнай адарацыі днём і ноччу. Пастаянная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам Сёстры пастаянна моляцца перад Езусам Эўхарыстычным у інтэнцыях, якія ...

Читать далее »