Архив меток: пілігрымка

На шляху да Каралевы Палесся сотні пілігрымаў

18 жніўня выйшлі ў шлях традыцыйныя штогадовыя пешыя пілігрымкі ў каталіцкі санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Сотні вернікаў адправіліся ў пілігрымках з дзвюх кропак — Баранавічаў і Бярозы. Урачыстасці ў Лагішыне пройдуць 21-22 жніўня. Увечары ў пятніцу і раніцай у суботу святую Імшу з удзелам пілігрымаў узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Таксама ў праграме — ўрачыстая працэсія, канцэрт, ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія распачала свой шлях да Санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

19 жніўня а 7 гадзіне раніцы вернікі з Глыбоцкай і Варапаеўскай парафій сабраліся ў святыні на св. Імшы для пілігрымаў. Пасля Літургіі 55 чалавек на чале з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам вырушылі ў шлях. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец з Лепеля і клерык Алег Хмылко. Гэта ўжо II пілігрымка ў Браслаў, якую зладзіла Глыбоцкая парафія. У дарозе ...

Читать далее »

Напрыканцы жніўня адбудзецца пілігрымка Львоў-Унеў

З 25 па 28 жніўня 2015 года адбудзецца чарговая пілігрымка Львоў-Унеў (Украіна). Штогод у ёй бяруць удзел дзясяткі беларусаў. Унеўская лаўра – гэта адзін з найвялікшых мужчынскіх манастыроў на заходняй частцы Украіны. Сваёй гісторыяй Унеў славіцца ўжо з XIV стагоддзя. У Святаўспенскай Унеўскай лаўры знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары (029) 214 72 20 а. ...

Читать далее »

Апошнія кіламетры шляху да Росіцы. Фотарэпартаж

Вось і скончылася 16 пешая пілігрымка з Друі ў Росіцы. За тры дні спякоту і смагу, гарачы асфальт і пясок пераадолелі а. Канстанцін Анашка МІС, бр. Ілля Саўчанка МІС, 4 законныя сястры і 102 пілігрымы. Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Барысава — 60 чалавек, з Полацка — 70 асоб, прыехалі на роварах з Жодзіна — 7 чалавек, з Барысава — 23 пілігрымы. ...

Читать далее »

Перадапошні дзень пілігрымавання да Росіцы

Сёння, 6 жніўня свята Перамянення Пана, але пілігрымы адпачынку не маюць і павінны працягваць свой шлях у Росіцу на ўрачыстасці да благаслаўлёных мучанікаў айцоў-марыянаў Антонія Кашыры і Юрыя Ляшчэвіча. Таму св. Імшой у мёрскай святыні распачалі свой восьмы для барысаўчан і другі дзень для друйчан. Падчас гаміліі прысутныя пачулі ад святара,што Пан Бог прамаўляе да кожнага з нас праз другога чалавека. ...

Читать далее »

Фотафакт. Незнаёмы мужчына пачаставаў марозівам 106 пілігрымаў

Другі дзень для пешай пілігрымкі “Друя-Росіца” напоўнімся дзвюма прыемнымі неспадзяванкамі. На другім прыпынку пілігрымаў чакалі два вялікія кавуны, якія прыехалі за дзень з Глыбокага. Па воклічахі вясёлых тварах, было бачна, што кавуны спадабаліся і сталі даспадобы нашым пілігрымам. Крочучы далей, толькі хацелі распачаць малітву на ружанцы, як калону абагнала машына і затрымалася. Выйшаў мужчына, выцягнуў з машыны вялікую каробку і ...

Читать далее »

Пілігрымы з Друі распачалі свой шлях у Росіцу

5 жніўня распачала свой шлях у Росіцкі санктуарый пілігрымка з Друі. Гэты шлях вось ужо 16 год аб’ядноўвае многія парафіі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і за яе межамі. Вось і сёння крочыць 70 асоб, а менавіта пілігрымы з Іказні, Оршы, Браслава, Мёраў, Друі, Полацка, Наваполацка, Паставаў, Слабодкі, Жодзіна, Глыбокага, Відзаў, Варапаева і навант Івянца. Як кожны год пілігрымка ...

Читать далее »

Барысаўская пілігрымка працягвае свой шлях у Росіцу

У панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка «Барысаў-Росіца» завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян. Сёння, 4 жніўня, распачаўся пяты дзень барысаўскай пілігрымкі да Росіцы. Пілігрымы, ужо з новымі сіламі, залечанымі за ноч мазалямі, сабраліся ля святыні, каб падзякаваць за цудоўны начлег мясцоваму ...

Читать далее »

У Мексіцы грузавік задавіў 20 пілігрымаў

Трагедыя адбылася ў горадзе Масапіль у Мексіцы: грузавік з будаўнічымі матэрыяламі ўрэзаўся ў каталіцкую працэсію, якая здзяйсняла паломніцтва ў сабор Святога Рыгора Магно. Па розных дадзеных сусветных СМІ, загінулі ад 16 да 20 чалавек, яшчэ каля 40 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усяго ў працэсіі прымалі ўдзел каля 200 вернікаў. Паводле папярэдняй версіі, у грузавіка былі няспраўныя тармазы. Кіроўца ўцёк ...

Читать далее »

Які Ваш вопыт пешага пілігрымавання?

Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. А які Ваш вопыт пешага пілігрымавання? Юлія Іода: – Пачала хадзіць у пілігрымкі з 14 гадоў. Ужо была ў шасці вандроўках. Я з Гродзеншчыны, таму штогод хадзіла ў Тракелі. Ліпень, гарачыня, а мы ідзём дарогай, спяваючы песні да Марыі ...

Читать далее »