Архив меток: пілігрымка

Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)

1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)

Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)

1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

У Будслаў прыйшлі першыя пілігрымкі

У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі. Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты.  Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей. 2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды. 25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна. Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла ...

Читать далее »

Апошні дзень у дарозе: сёння ў Будславе распачынаюцца ўрачыстасці (фотарэпартаж)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Пешыя пілігрымкі ўжо падыходзяць да Будслава. Фота Ірыны Грэйць

Читать далее »

Пілігрымка з Нарачы: 21 раз пешшу да Будслава

30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)

Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа  

Читать далее »

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...

Читать далее »