Трагедыя адбылася ў горадзе Масапіль у Мексіцы: грузавік з будаўнічымі матэрыяламі ўрэзаўся ў каталіцкую працэсію, якая здзяйсняла паломніцтва ў сабор Святога Рыгора Магно.
Па розных дадзеных сусветных СМІ, загінулі ад 16 да 20 чалавек, яшчэ каля 40 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усяго ў працэсіі прымалі ўдзел каля 200 вернікаў.
Паводле папярэдняй версіі, у грузавіка былі няспраўныя тармазы. Кіроўца ўцёк з месца аварыі, зараз яго шукае паліцыя.
Больш за 80% насельніцтва Мексікі — католікі. У краіне часта ладзяцца падобныя пілігрымкі і працэсіі
для друку