Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік напісаў ліст да іспанскага падлетка-пілігрыма

Францішак напісаў ліст 15-гадоваму Альвара Кальвэнтэ з Іспаніі: падлетак з ментальнай інваліднасцю здзейсніў пілігрымку, прайшоўшы Шляхам св. Якуба. Бацька, які спадарожнічаў юнаку, у лісце паведаміў пра гэта Пантыфіку, і той павіншаваў і падзякаваў Альвара за мужнае сведчанне веры. “У разгар пандэміі, якую мы перажываем, шчырасцю, радасцю і прастатой ты здолеў нарадзіць надзею ў многіх людзях”, — напісаў Папа падлетку, ураджэнцу ...

Читать далее »

Святы Айцец засмучаны сітуацыяй вакол сабора св. Сафіі ў Стамбуле

Падчас сустрэчы ў вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 12 ліпеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў рашэнне аб змене статуса сабора св. Сафіі ў Стамбуле. Папа нагадаў, што ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень мора. Ён прывітаў усіх работнікаў марской сферы, асабліва тых, хто знаходзіцца далёка ад сваіх блізкіх і сваёй краіны. “Мора скіроўвае мае думкі далёка, ...

Читать далее »

Пантыфік ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

10 ліпеня 2020 г. Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты. Першы дакумент тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай свецкай верніцы, Слугі Божай Марыі Антоніі Сама (1875-1953). Святы Айцец ухваліў таксама чатыры дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў Слугаў Божых: італьянскага езуіта, місіянера, падарожніка, картографа і даследчыка ...

Читать далее »

Папа Францішак моліцца за аргентынскіх святароў з COVID-19

Святы Айцец запэўніў у малітве за святароў, хворых на каранавірус, якія працуюць у аргентынскіх трушчобах. Аб гэтым ён сказаў у кароткім відэапасланні. Папа Францішак заўважыў, што хоча быць побач з імі ў гэты час змагання з хваробай, а таксама, што моліцца за святароў і духоўна суправаджае ўвесь Божы народ, які ў гэты складаны перыяд з’яднаўся вакол сваіх пастыраў. Асаблівым чынам ...

Читать далее »

Святы Айцец падтрымаў рэзалюцыю ААН аб спыненні агню на фоне пандэміі

Папа Францішак выказаў падтрымку рашэнню Рады Бяспекі ААН аб прыпыненні ваенных канфліктаў для эфектыўнага аказання гуманітарнай дапамогі людзям, пацярпелым ад пандэміі каронавіруса. Пантыфік скіраваў свой заклік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 5 ліпеня 2020 года прайшла ў Ватыкане. Ён нагадаў, што на гэтым тыдні Рада Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае некаторыя меры для ...

Читать далее »

Пантыфік аказаў дапамогу Сусветнай харчовай праграме

Святы Айцец зрабіў ахвяраванне на карысць Сусветнай харчовай праграме на знак сваёй салідарнасці з беднымі перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. «Папа Францішак распарадзіўся перадаць Сусветнай харчовай праграме сімвалічнае ахвяраванне ў памеры 25 тыс. еўра, у якасці чарговага знаку свайго клопату перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі», — паведаміла 3 ліпеня 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду. Ахвяраванне было ...

Читать далее »

Папа Францішак перадаў дыхальныя апараты клінікам у розных частках свету

Апостальская элемазінарыя паінфармавала, што на працягу мінулых тыдняў у клінікі розных краін ад Святога Айца былі перададзены 35 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыцынскае абсталяванне было дастаўлена ў краіны, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі каранавіруса і рэсурсаў якіх не заўсёды хапае для аказання дапамогі людзям. Паведамляецца, што апараты былі адпраўлены на Гаіці, у Дамініканскую Рэспубліку, Балівію, Бразілію, Калумбію, Эквадор, Гандурас, Мексіку, ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прыёра Тэзэ

25 чэрвеня Пантыфік прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане брата Алаіза Лозэра, прыёра экуменічнай супольнасці Тэзэ. Сустрэча планавалася ў сакавіку, але была перанесена з прычыны пандэміі. У ходзе паўгадзіннай размовы брат Алаіз падзяліўся са Святым Айцом актуальнымі навінамі, якія тычацца дзейнасці супольнасці. У прыватнасці гаворка ішла пра апошнія этапы Пілігрымкі даверу па зямлі і аднаўленне прыёму пілігрымаў пасля адмены каранціна. ...

Читать далее »

Пантыфік пажадаў удалага перыяду летняга адпачынку

Папа Францішак пажадаў вернікам правесці летні адпачынак спакойна і карысна: прысвячаючы час для ўпарадкавання сваіх адносін з Богам і бліжнімі. “Мы ўваходзім у перыяд водпускоў. Нягледзячы на ўсе меры бяспекі, звязаныя з пагрозай заражэння каранавірусам, няхай гэта будзе час спакойнага адпачынку, захаплення прыгажосцю прыроды і ўмацавання сувязі з іншымі людзьмі і Богам”, — сказаў Папа 24 чэрвеня 2020 г., вітаючы ...

Читать далее »

Да канца года ніякіх папскіх замежных падарожжаў

Францішак пакуль не плануе замежных паездак у бягучым годзе. Раней з прычыны пандэміі каранавірусу быў адменены аднадзённы візіт на Мальту ў апошні дзень мая. Інфармацыяй падзяліўся з журналістамі кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Ён нагадаў, што Папа атрымаў афіцыйныя запрашэнні здзейсніць дзяржаўныя візіты ў Інданезію, Ірак, Чарнагорыю і Кіпр. Акрамя таго, Святы Айцец выказаў зацікаўленасць наведаць разбураны вайной ...

Читать далее »