Братэрства і сацыяльнае сяброўства – шляхі да будаўніцтва лепшага, больш справядлівага і мірнага свету, у якім не будзе месца ні вайне, ні глабалізацыі абыякавасці: абнародавана энцыкліка Папы Францішка “Fratelli tutti” (Усе – браты)”. Дакумент быў падпісаны 3 кастрычніка 2020 г. у італьянскім Асізі. Гэта трэцяя энцыкліка Папы Францішка пасля “Lumen fidei” (2013) і “Laudato si’” (2015). Сам Пантыфік называе яе ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: не бывае святасці без духоўнай барацьбы
Абвяшчэннем Божага Валадарства Езус супрацьстаіць рэлігійнасці, якая не ахоплівае жыццё чалавека, якая не ўсклікае да сумлення і адказнасці перад абліччам дабра і зла, — падкрэсліў Папа. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 27 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў евангельскую прыпавесць пра двух братоў, якім бацька загадаў ісці працаваць у вінаграднік. Адзін з іх імпульсіўна ...
Читать далее »Папа да біскупаў Еўропы: духоўна пераасэнсаваць досвед пандэміі
Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў штогадовага пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ), якое праходзіць 25-26 верасня 2020 г. у фармаце анлайн-канферэнцыі. Тэма сёлетняга форума: «Касцёл пасля пандэміі. Перспектывы для стварэння і грамадства». Святы Айцец заўважыў, што каронавірус глыбока паўплываў на жыццё ўсяго чалавецтва, абмяжоўваючы магчымасць кантактаў паміж людзьмі, змяняючы ўмовы грамадскага і эканамічнага жыцця. «Значным чынам гэта паўплывала таксама ...
Читать далее »Папа Францішак: Бог глядзіць на шчодрасць, з якой служым Яму
Адчуваць радасць паклікання да працы на карысць Божага Валадарства, — заклікаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 20 верасня 2020 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец пракаментаваў евангельскую прыпавесць пра работнікаў, якіх гаспадар паклікаў працаваць у свой вінаграднік (Мц 20,1-16). З дапамогай гэтага апавядання Езус хоча паказаць як дзейнічае Бог, — заўважыў ...
Читать далее »Пантыфік: мучанікі – супольная спадчына хрысціян
Святы Айцец скіраваў пасланне Патрыярху Балгарскай Праваслаўнай Царквы Неафіту з нагоды ўнясення ў сафійскі катэдральны сабор рэліквій святых Клімента і Паціта. Часцінкі парэшткаў раннехрысціянскіх мучанікаў Пантыфік перадаў Мітрапаліту Сафійскаму падчас яго візіту ў Ватыкан у лютым 2020 г. 17 верасня яны ўрачыста прыбылі ў галоўны праваслаўны храм балгарскай сталіцы. Спецыяльнае пасланне Папы з гэтай нагоды зачытаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Балгарыі ...
Читать далее »“Fratelli tutti” – энцыкліка, якая будзе адрасавана ўсім
Энцыкліка “Fratelli tutti” (Усе браты), якую Папа падпіша 4 кастрычніка 2020 г. у Асізі, з’яўляецца агульначалавечым пасланнем, накіраваным да сэрца кожнага, падкрэсліў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Андрэа Тарніелі звярнуў увагу на дыскусіі, якія ўзніклі ў некаторых краінах адносна перакладу назвы будучага папскага дакумента. Пытанні выклікала слова “fratelli” (браты). Хоць яно і мужчынскага роду, тут маюцца на ўвазе і мужчыны, і ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі аптымістычна пра візіт Пантыфіка ў Беларусь
“Святы Пасад – сябар Беларусі і нашага народа”, — так візіт Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі пракаментаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. “Апостальская Сталіца заўсёды вельмі ўважліва і добразычліва ставілася да нашай краіны, і варта нагадаць, што яна ўвесь час прасіла міжнародную супольнасць добразычліва і адкрыта глядзець на наш народ. Мы, як каталіцкія біскупы, былі вельмі ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі: заклік Папы Францішка да ўладаў асабліва актуальны для Беларусі
13 верасня падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак звярнуў увагу на з’яву грамадскіх пратэстаў, што назіраецца ў многіх частках свету, і заклікаў дзяржаўныя ўлады забяспечыць поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабод. Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец заўважыў, што «шматлікія народныя дэманстрацыі пратэсту выражаюць нарастаючы неспакой грамадзянскай супольнасці ва ўмовах асабліва крытычных палітычных і ...
Читать далее »Папа Францішак правядзе першую прэзідэнцкую аўдыенцыю пасля ўвядзення абмежаванняў, звязаных з пандэміяй
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стане першым прэзідэнтам, якога прыме Святы Айцец пасля ўвядзення надзвычайных абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19, адзначае італьянскі журналіст Андрэа Гальярдучы. Як адзначае журналіст, які займаецца ватыканскімі праблемамі, менавіта візіт прэзідэнта Польшчы пачне паступовае вяртанне аўдыторыі кіраўнікоў дзяржаў да Святога Айца. Візіт Анджэя Дуды запланаваны на 25 верасня і стане яго трэцяй сустрэчай з Папам Францішкам. У ...
Читать далее »Папа: дапамагаць бліжняму выправіцца без асуджэння і плётак
Заўсёды будаваць братэрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным прабачэнні і непераможнай сіле Божай міласэрнасці, — заклікаў Папа на малітве «Анёл Панскі», якая 6 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Каментуючы евангельскі ўрывак на гэту нядзелю (Мц 18,15-20) Святы Айцец заўважыў, што ў ім утрымліваецца запрашэнне паразважаць аб двайным вымярэнні хрысціянскага жыцця: супольным, якое тычыцца клопату пра адзінства, еднасць Касцёла, і асабістым, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!