Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец папрасіў аб малітве за Дэмакратычную Рэспубліку Конга, куды ён прыбудзе ў канцы гэтага месяца, а таксама за хрысціян, якіх пераследуюць у Нігерыі. Звяртаючыся да франкамоўных пілігрымаў, Папа прывітаў групу вернікаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Гэта “краіна, якую я маю намер наведаць у канцы гэтага месяца і якую даручаю вашым малітвам!” — сказаў Папа Францішак 18 ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне
18 студзеня 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец нагадаў аб распачатым Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян і заклікаў да дзеянняў у гэтым кірунку. “На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас ...
Читать далее »Папа Францішак абвясціў Сусветнае малітоўнае чуванне і нагадаў пра Украіну
Сусветнае малітоўнае чуванне з нагоды ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў адбудзецца ў Ватыкане 30 верасня 2023 года – аб гэтым абвясціў Пантыфік пасля малітвы Анёл Панскі, якую ён правёў 15 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Папа нагадаў, што з 18 па 25 студзеня 2023 года пройдзе традыцыйны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Тэма гэтага года: ...
Читать далее »Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай
Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...
Читать далее »Паралін: спробы супрацьпаставіць двух Пантыфікаў праваліліся
Нягледзячы на відавочную розніцу паміж Бэнэдыктам XVI і Францішкам, спробы супрацьпаставіць іх адно аднаму не ўвянчаліся поспехам, — лічыць кардынал П’етра Паралін. Абодва Пантыфікі захоўвалі ўзаемную павагу, паміж імі існавала братэрская блізкасць, — адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці ў інтэрв’ю італьянскай Corriere della Sera. Гэта пачуццё, якое злучала Бэнэдыкта XVI і Францішка, выявілася таксама ў іх аднолькавым успрыманні жывой таямніцы Касцёла, ...
Читать далее »Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят
Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...
Читать далее »Папа Францішак: Хрыстус адкрыў шлях да жыцця ў братэрстве і міры
Убачыць у маленькім нявінным тварыку нованароджанага Хрыста “твары дзяцей, якія прагнуць міру ва ўсіх частках свету”, — заклікаў Папа перад калядным благаслаўленнем Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце, віншую вас з Божым Нараджэннем! Няхай Пан Езус, народжаны з Дзевы Марыі, прынясе ўсім вам Божую любоў, крыніцу даверу і надзеі; і няхай адорыць мірам, ...
Читать далее »Пантыфік ухваліў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі
Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, 17 снежня 2022 года, Папа ўхваліў шаснаццаць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай структурай. Адзін з дакументаў датычыць прызнання цуду праз заступніцтва ўругвайскага біскупа Хасінта Веры (1813-1881), першага пастыра Мантэвідэа. Два дэкрэты прызнаюць мучаніцтва: першы – польскай сям’і Юзафа і Вікторыі Ульм і іх семярых дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў скараціць калядныя выдаткі на карысць украінцаў
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 14 снежня 2022 года, Папа Францішак заклікаў скараціць святочныя выдаткі і накіраваць зэканомленыя такім чынам грошы на дапамогу людзям ва Украіне. “Адновім нашу блізкасць да змучанага ўкраінскага народа праз пастаянную малітву за нашых братоў і сясцёр, якія так пакутуюць. Браты і сёстры, кажу вам: ва Украіне шмат пакут!”, — звярнуўся Пантыфік да вернікаў. Ён спаслаўся на набліжэнне ...
Читать далее »Папа Францішак просіць аб амністыі для вязняў у сувязі з Божым Нараджэннем
Святы Айцец даслаў кіраўнікам дзяржаў віншаванні з Божым Нараджэннем, просячы іх праявіць літасць да людзей, якія знаходзяцца ў турмах. “У сувязі з набліжэннем Божага Нараджэння Папа Францішак скіраваў ліст да ўсіх кіраўнікоў дзяржаў, заклікаючы іх праявіць літасць да тых братоў і сясцёр, пазбаўленых свабоды, якія, па іх меркаванні, могуць скарыстацца такой мерай, каб гэты час – пазначаны напружанасцю, несправядлівасцю і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!