Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец плануе наведаць Боснію і Герцагавіну

1 лютага Папа Францішак абвясціў аб сваім намеры наведаць Боснію і Герцагавіну. Аб гэтым ён паведаміў на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. “Хачу абвясціць, што ў суботу 6 чэрвеня, калі Богу будзе заўгодна, я накіруюся ў Сараева, сталіцу Босніі і Герцагавіны. Прашу вас, ад гэтага часу маліцца, каб мой візіт ...

Читать далее »

Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй у Мехіка

Папа Францішак падзяляе боль сем’яў ахвяр выбуху, які прывёў да разбурэння радзільнага дому ў заходняй частцы Мехіка. У выніку трагедыі, якая мела месца 29 студзеня 2015 г. страцілі жыццё двое дзяцей і медсястра. Каля 70 чалавек, з якіх больш за 20 дзеці, атрымалі раненні. Пантыфік, праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа, кардынала Нарберта Рывера ...

Читать далее »

Папа больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам

Святы Айцец больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем папы Францішка, гэты абрад будуць здзяйсняць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік будзе проста ўручаць сімвалічныя атрыбуты біскупскай вопраткі 29 чэрвеня – ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла. Раней увесь абрад здзяйсняўся асабіста Папам. З 2015 года іерархі ...

Читать далее »

Францішак нагадаў пра важнасць бацькі ў жыцці дзіцяці

Пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці нагадаў папа Францішак 28 студзеня  падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Разважаць над гэтай тэмай, на яго думку, неабходна, “бо мы дайшлі да ўсведамлення таго, што жывём у “грамадстве без бацькаў”. “Іншымі словамі, асабліва ў нашай заходняй культуры, постаць бацькі з’яўляецца сімвалічна адсутнай, зніклай, выдаленай. На першым этапе гэта разумелася як ...

Читать далее »

Пасланне Папы на Вялікі пост: змагайцеся з абыякавасцю!

Хрысціяне павінны даць свой адказ на глабалізацыю абыякавасці. Гэта думка знаходзіцца ў цэнтры паслання папы Францішка на Вялікі пост, якое было апублікавана 27 студзеня 2014 г. “Калі мы адчуваем сябе добра і камфортна, канешне, забываемся пра іншых – чаго Бог Айцец не робіць ніколі, – нас не цікавяць іх праблемы, пакуты і несправядлівасць, з якімі яны сустракаюцца. І так наша ...

Читать далее »

Папа Францішак пра жанчын і веру

Жанчыны – гэта асноўныя пераказчыкі веры, лічыць Папа Францішак. Ён узначаліў 26 студзеня раніцай св. Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што “некрывадушная вера” яму была перададзена ад Святога Духа “за пасрэдніцвам маці і бабулі”. Пантыфік адзначыў, што ў жыцці менавіта маці і бабулі часта ...

Читать далее »

Францішак: сям’я – першая школа камунікацыі

“Абвяшчаць сям’я, прывелеяванае асяродзе для сустрэчы ў бескарыслівасці любові”, — заклікаў папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень масавай камунікацыі, якое было апублікавана 23 студзеня 2015 г., у вігілію ўспаміну св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Менавіта гэтай тэме прысвечаны дакумент, які з’яўляецца часткай глыбокага разважання Касцёла на тэму сям’і і сінадальнага працэсу, які адбываецца ў актуальны перыяд. Чалавек пачынае вучыцца ...

Читать далее »

Пантыфік благаславіў ягнят, з воўны якіх будуць зроблены паліі

У адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй у літургічны ўспамін св. Агнешкі 21 студзеня  Папа благаславіў двух ягнят. З іх воўны будуць вытканы паліі, якія Пантыфік уручыць новыя арцыбіскупам-мітрапалітам 29 чэрвеня ў Ватыкане. Сёлета цырымонія прайшла ў двары Дома св. Марты ў 8.50 раніцы. Жывёлы былі асвечаны падчас св. Імшы ў рымскай базыліцы св. Агнешкі, узведзенай над яе магілай на вуліцы Наментана. ...

Читать далее »

Гістарычны рэкорд: Імшу з Папам Францішкам на Філіпінах наведалі больш за 6 млн. чалавек

Больш за 6 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у заключнай Святой Імшы сёмай апостальскай паездкі Папы Францішка ў Маніле, сталіцы Філіпін. Пантыфік быў уражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі на плошчу, нягледзячы на дождж. Многія вернікі правялі ноч, дабіраючыся да парку, дзе выступаў Папа. Дарэчы, раней сусветны рэкорд наведвання Імшы быў зафіксаваны ў 1995 годзе, калі на выступ цяпер святога Яна Паўла ...

Читать далее »

Торт на дзень нараджэння ад Папы Францішка

Святочны торцік для «таго, хто раптам будзе святкаваць дзень нараджэння, і я змагу яго павіншаваць прама на борце самалёта», папрасіў Папа Францішак у кухара з нунцыятуры, паведамляе CREDO. Як вядома, калі разам збіраецца больш за 20 чалавек, шанец, што ў кагосьці менавіта ў гэты дзень выпадае дзень нараджэння, становіцца амаль стоадсоткавым. Святы Айцец сказаў паставіць на торце свечку-лічбу «нуль», бо ...

Читать далее »