Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі

24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з супольнасцю клінікі Bambino Gesù

Дар, клопат і супольнасць – на гэтыя тры адмысловыя аспекты звярнуў увагу Папа Францішак, сустракаючыся 16 сакавіка 2024 года ў Ватыкане з калектывам і пацыентамі папскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù. Святы Айцец заўважыў, што шпіталь сёння з’яўляецца “адным з найбуйнейшых цэнтраў педыятрычных даследаванняў і лячэння ў Еўропе, пунктам адліку для сем’яў, якія прыязджаюць з усяго свету”,“і элемент дару застаецца фундаментальным ...

Читать далее »

Святы Айцец напісаў аўтабіяграфію

“Life. Мая гісторыя ў Гісторыі” – пад такім загалоўкам выйдзе аўтабіяграфія Папы Францішка, якую ён напісаў разам з журналістам Фабіа Маркезэ Рагонам, ватыканістам тэлеканала Mediaset i яго асабістым сябрам. Кніга з’явіцца на паліцах кнігарняў ЗША і некаторых краін Еўропы 19 сакавіка 2024 года, у 11-ю гадавіну афіцыйнага ўступлення Францішка на пасаду Біскупа Рыма. Яна была падрыхтавана ў амерыканскім выдавецтве HarperCollins. ...

Читать далее »

Папа Францішак пра вайну ва Украіне: не саромцеся весці перамовы

Войны ў Святой Зямлі і ва Украіне былі адной з тэм інтэрв’ю, якое Папа даў швейцарскай тэлерадыёкампаніі RSI. Яно выйдзе ў эфір 20 сакавіка 2024 года ў праграме Cliché. Папа Францішак распавёў, што кожны дзень у 19.00 тэлефануе ў каталіцкую парафію ў Газе, у якой знайшлі прытулак каля 600 чалавек. “Яны распавядаюць мне пра тое, што бачаць. І яны бачаць ...

Читать далее »

Папа Францішак атрымаў у дар копію абраза Маці Божай Жыровіцкай

Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, уручыў у дар Святому Айцу копію абраза Маці Божай Жыровіцкай. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 6 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, архімандрыт Сяргей выказаў Папу падзяку ад беларускіх грэка-католікаў за стварэнне Апостальскай адміністратуры, а таксама павіншаваў яго з адзінаццатай гадавінай абрання на Пасад святога Пятра, ...

Читать далее »

Папа правядзе Імшу Вячэры Пана ў жаночай турме

Святы Айцец правядзе літургію Вячэры Пана ў рымскай жаночай турме Rebibbia, дзе сустрэнецца з вязнямі і персаналам. Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы, у Вялікі чацвер, 28 сакавіка 2024 года у 16:00 Папа Францішак здзейсніць прыватны візіт ў рымскую жаночую турму Rebibbia, дзе ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана і сустрэнецца са зняволенымі і супрацоўнікамі гэтай пенітэнцыярнай установы. Яшчэ ў ...

Читать далее »

Святы Айцец далучыцца да акцыі 24 гадзіны для Пана

8-9 сакавіка 2024 года адбудзецца агульнакасцёльная велікапосная ініцыятыва 24 гадзіны для Пана. Яе дэвізам стануць словы з Паслання да Рымлянаў: “Хадзіць у абноўленым жыцці” (Рым 6, 4). Мерапрыемства будзе праводзіцца ў адзінаццаты раз. Яно прадугледжвае 24-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў спалучэнні з магчымасцю споведзі. Для гэтага дзверы некаторых касцёлаў у розных дыяцэзіях свету не будуць закрывацца нават уначы. Святы Айцец ...

Читать далее »

Папа Францішак прайшоў дыягнастычнае абследаванне

28 лютага 2024 года Святы Айцец прайшоў медыцынскае абследаванне. У мінулыя дні Папа меў лёгкія сімптомы захворвання, падобныя на грып, але без павышанай тэмпературы, у сувязі з чым у якасці меры перасцярогі былі адменены аўдыенцыі. 28 лютага 2024 года, пасля агульнай аўдыенцыі, на якой Папа Францішак прысутнічаў у інваліднай калясцы, пакінуўшы чытанне тэксту катэхезы мансеньёру Філіпа Чампанэлі з Дзяржаўнага сакратарыята, ...

Читать далее »

У Францыі праходзіць навэнна за мір праз заступніцтва Рабэра Шумана

З 16 па 24 лютага 2024 года ў французскай дыяцэзіі Мец праходзіць малітоўная навэнна за мір праз заступніцтва Слугі Божага Рабэра Шумана, першага Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента. На працягу дзевяці дзён вернікі закліканы прасіць Бога аб дары міру ў свеце, у тым ліку ва Украіне, Святой Зямлі і Нагорным Карабаху. На кожны дзень навэнны для разважання былі падрыхтаваны кароткія тэксты на ...

Читать далее »

Рабіны і даследчыкі даслалі Святому Айцу ліст падзякі

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Папу Францішку ўдзячнасць за тое, што ён сее сяброўства пасярод варожасці. «Намаганні Касцёла па развіцці ўзаемаразумення там, дзе калісьці было суперніцтва, сяброўства там, дзе калісьці была варожасць, а таксама спачування там, дзе калісьці была пагарда, змянілі нашы супольнасці і пакінулі глыбокі адбітак у гісторыі. У лісце Вашай Святасці мы знайшлі ...

Читать далее »