Архив меток: Папа Францішак

Папа выказаў спачуванні пасля землятрусу і цунамі ў Інданэзіі

Пантыфік выказаў свае спачуванні пасля стыхійнага бедства ў Інданэзіі. Толькі ў адным горадзе Палу колькасць загінулых перавысіла 400 чалавек, звыш 540 атрымалі раненні. “Выказваю сваю блізкасць да жыхароў вострава Сулавесі ў Інданэзіі, якія пацярпелі ад моцнага цунамі. Я малюся за памерлых – на жаль, шматлікіх – за параненых і тых, хто страціў свае дамы і працоўныя месцы. Няхай Пан суцешыць ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў да ружанцовай малітвы за Касцёл

Святы Айцец заклікаў вернікаў па ўсім свеце ў кастрычніку штодзённа маліцца на Святым Ружанцы, каб Багародзіца захоўвала Касцёл пад сваім плашчом і бараніла ад нападкаў д’ябла. Ідэя ў тым, каб аб’яднацца ў камуніі і пакаянні, як Божы народ, просячы Багародзіцу і св. Міхала Арханёла бараніць Касцёл ад злога духа, які заўсёды спрабуе аддзяліць чалавека ад Бога і пасеяць падзелы паміж ...

Читать далее »

Папа ў Аглоне: “Не будзем баяцца адчуць моц пяшчоты”

Папа Францішак 3 22 па 25 верасня наведаў краіны Балтыі: Літву, Латвію і Эстонію. У гонар стагоддзя незалежнасці Візіт Пантыфіка быў прымеркаваны да стогадовага юбілею атрымання незалежнасці ў гэтых краінах. Гэта было 23-е падарожжа Святога Айца за межы Італіі. Папа Францішак сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў і прадстаўнікамі грамадскасці, а таксама ўзначаліў святыя Імшы ў Каўнасе, Аглоне і Таліне. У Літву ...

Читать далее »

Папа Францішак: патрэбна больш сур’ёзная падрыхтоўка да сужэнства

Папа нагадаў пра важнасць перманентнага катэхуменату для сужэнскіх пар. Аб гэтым ён казаў да ўдзельнікаў фармацыйнага курсу, арганізаванага Трыбуналам Рымскай Роты. Сустрэча прайшла вечарам 27 верасня 2018 г. у рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. У ёй прынялі ўдзел каля 850 чалавек – святары, пастаянныя дыяканы, сужонкі і свецкія вернікі з Рымскай дыяцэзіі і Рымскай касцёльнай правінцыі, якія задзейнічаны ў ...

Читать далее »

Пантыфік напісаў пасланне да католікаў у Кітаі і Паўсюднага Касцёла

Папа Францішак скіраваў Пасланне да кітайскіх католікаў і Паўсюднага Касцёла. Яно звязана з заключэннем Часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і КНР аб прызначэнні біскупаў, заключанае 22 верасня 2018 года, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. У дакуменце, які быў апублікаваны 26 верасня 2018 года, Папа прызнаецца, што пастаянна моліцца за католікаў у Паднябеснай. У тэксце гучаць частыя спасылкі на Ліст да ...

Читать далее »

Папа Францішак падвёў вынікі падарожжа ў краіны Балтыі

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 26 верасня 2018 года прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак падзяліўся ўражаннямі ад свайго падарожжа ў Літву, Латвію і Эстонію. Пантыфік нагадаў, што яго візіт быў прымеркаваны да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці гэтых краін. “Сто гадоў, палову з якіх яны пражылі пад акупацыяй, спачатку нацысцкай, а потым савецкай. Гэта народы, якія шмат пакутавалі, і ...

Читать далее »

Відэарэпартажы з візіту Папы Францішка ў краіны Балтыі

З 22 па 25 верасня Пантыфік здзейсніў візіт у Літву, Латвію і Эстонію. Гэта было 23-е падарожжа Святога Айца за межы Італіі. Папа Францішак сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў і прадстаўнікамі грамадскасці, а таксама ўзначаліў святыя Імшы ў Каўнасе, Аглоне і Таліне. На жаль, у бліжэйшай будучыні візіт Папы ў Беларусь малаверагодны, таму шмат беларусаў у гэтыя дні накіраваліся ў Літву ...

Читать далее »

Фотарэпартаж з візіту Папы Францішка ў Аглону

У панядзелак 24 верасня Папа Францішак наведаў латышскую Аглону, дзе ўзначаліў святую Імшу на плошчы перад Санктуарыем Маці Божай Аглонскай. Тысячы вернікаў прыбылі на сустрэчу са Святым Айцом. Сярод тых, хто вітаў Пантыфіка і ўдзельнічаў разам з імі на святой Імшы, былі і беларускія пілігрымы. Асабліва шмат іх прыехала з Віцебскай дыяцэзіі, бо Аглона знаходзіцца непадалёк ад яе межаў. Падрабязнасці ...

Читать далее »

Папа Францішак у Аглоне: Марыя заклікае нас да братэрства

Панна Марыя стаіць побач з пакутуючымі і заклікае да прабачэння і будавання братэрства, заўважыў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 24 верасня ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай у Латвіі. У гаміліі Папа спаслаўся на дэвіз свайго падарожжа ў Латвію: “Пакажы нам сваю Маці”. Ён заўважыў, што на старонках Евангелля св. Яна Панна Марыя з’яўляецца ў дзвюх сітуацыях: на вяселлі ў ...

Читать далее »

Папа ў рыжскім Домскім саборы: няхай заўсёды гучыць музыка Евангелля

Няхай не перастае гучаць музыка Евангелля, якая робіць нас місійнымі вучнямі Пана, пажадаў Папа падчас экуменічнай сустрэчы, якая 24 верасня 2018 г. адбылася ў рыжскім Домскім кафедральным саборы. Святы Айцец высока ацаніў сяброўскія адносіны і супрацоўніцтвам паміж рознымі хрысціянскімі супольнасцямі ў Латвіі. “Асмелюся сказаць, што гэта з’яўляецца “жывым экуменізмам”, які ёсць адной з характэрных рысаў Латвіі. Безумоўна, гэта прычына для ...

Читать далее »