У Вялікі аўторак, 12 красавіка 2022 года, адбылося пахаванне Вікторыі Багдановіч, маці ксяндза Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хатаве Стаўбцоўскага дэканату (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і сястры Антаніны Багдановіч, настаяцельніцы Беларуска-літоўскай делегатуры Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Спачылай у сакавіку споўнілася 80 гадоў. Пахавальная святая Імша адбылася ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Цырымонію ўзначаліў біскуп ...
Читать далее »Архив меток: пахаванне
У Валкалаце развіталіся са спачылым айцом Пятром Ясевічам OFMCap
31 сакавіка пры касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Докшыцкі дэканат) адбылося пахаванне а. Пятра Ясевіча, капуцына, які ў 1988–2009 гадах быў пробашчам гэтай парафіі, а пасля па прычыне здароўя аж да самай смерці быў святаром-рэзідэнтам у гэтай жа парафіі. Айцец Пётр нарадзіўся 29 чэрвеня 1941 года на Ашмяншчыне. Тэалагічную адукацыю атрымліваў у Рыжскай Духоўнай семінарыі. Святарскае пасвячэнне прыняў 31 ...
Читать далее »У Слабодцы пахавалі маці ксяндза Марата Казлоўскага
8 студзеня 2022 года адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ядвіга Гедройць, мама кс. Марата Казлоўскага, пробашча парафіі Святой Ганны ў Мосары, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ядвіга Гедройць памерла ва ўзросце 77 гадоў пасля хваробы, ускладнёнай вірусам COVID-19. 10 студзеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе сабраліся святары і сёстры з Віцебскай дыяцэзіі, каб падтрымаць у жалобе сабрата ...
Читать далее »Адышла ў вечнасць мама кс. Марата Казлоўскага
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ядвіга Гедройць, мама кс. Марата Казлоўскага, пробашча парафіі св. Ганны ў Мосары, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ядвіга Гедройць памерла ва ўзросце 77 гадоў пасля хваробы, ускладнёнай вірусам COVID-19. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Марату Казлоўскаму з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. ...
Читать далее »Зямная вандроўка спачылага ксяндза Міхала Сапеля завяршылася ў Браславе
14 снежня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў, роднай парафіі спачылага ксяндза Міхала Сапеля, адбылося жалобнае набажэнства. Разам са Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам маліліся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель, канцлер архідыяцэзіяльнай курыі кс. Дзмітрый Пухальскі і сабраты ў святарстве з розных куткоў Беларусі. Нагадаем, 10 снежня ...
Читать далее »У Параф’янаве адбылося пахаванне кс. Чэслава Адамовіча
2 снежня на 75-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Чэслаў Адамовіч. 3 снежня адбылася пахавальная святая Імша ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На пахавальную цырымонію таксама прыбылі біскуп Юрый Касабуцкі, кс. Дзмітрый Пухальскі, святары з суседніх парафій. Арцыбіскуп Тадэвуш распавёў, што шлях да святарства спачылага кс. Чэслава быў няпросты. Святарскую фармацыю ён ...
Читать далее »На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага
24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. 26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ...
Читать далее »Адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні
11 кастрычніка 2021 года адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ганна Рагіня адышла ў вечнасць ва ўзросце 67 гадоў. Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Біскуп Алег адзначыў, што «маці святара — гэта заўсёды маці не аднаго святара, а кожнага з нас, перадусім тых, з кім кс. Аляксандр вучыўся ў ...
Читать далее »У Браславе развіталіся з татам біскупа Алега Буткевіча
17 мая ў Браславе адбылося развітанне з Чаславам Буткевічам — бацькам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і сясцёр эўхарыстак Алы Буткевіч SJE і Ганны Буткевіч SJE. Часлаў Буткевіч адышоў у вечнасць 15 мая ва ўзросце 76 гадоў ад пнеўманіі ў Віцебскім абласным шпіталі. Падтрымаць сям’ю ў жалобе ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у ...
Читать далее »Спачылага ксяндза Леаніда Мозгеля пахавалі ў Старых Васілішках
12 лістапада ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне кс. Леаніда Мозгеля, які паходзіў з гэтай парафіі, і яго маці Станіславы. Пахавальную Імшу ў інтэнцыі спачылага святара і яго мамы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, яе канцэлебравалі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і святары. На малітве сабраліся вернікі мясцовай парафіі, якія ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!