Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ядвіга Гедройць, мама кс. Марата Казлоўскага, пробашча парафіі св. Ганны ў Мосары, святара Віцебскай дыяцэзіі.
Ядвіга Гедройць памерла ва ўзросце 77 гадоў пасля хваробы, ускладнёнай вірусам COVID-19.
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Марату Казлоўскаму з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Пахавальная св. Імша за св.п. Ядвігу Гедройць пачнецца ў 10.00 у касцёле ў Браславе 10 студзеня 2022 г.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
