Архив меток: Навагрудак

Першая музычная майстэрня ў Навагрудку сабрала таленты

У парафіі Святога Міхала ў Навагрудку з 23 па27 жніўня для дзяцей, моладзі і дарослых упершыню ладзілася музычная майстэрня. Як адзначыў ксёндз Юрый Жэгарын, гэта мерапрыемства дае магчымасць праз веру выразіць спевам і музыкай тое, што немагчыма выразіць словамі, а таксама адчуць блізкасць, любоў Бога і дакрануцца сэрцам да Яго прыгажосці. Наведвальнікамі музычнай майстэрні сталі моладзевы гурт «Veni», які дзейнічае ...

Читать далее »

Музычная майстэрня пройдзе ў Навагрудку

З 23 па 27 жніўня ў парафіі пры касцёле Святога Міхала Арханёла адбудзецца музычная майстэрня для моладзі, дзяцей і дарослых. Сустрэча будзе праводзіцца музычным моладзевым гуртом з Івянца на чале з духоўным кіраўніком а. Яўгенам Голубам OFMConv, а таксама мясцовымі Навагрудскімі музыкамі. Напрыканцы музычнай майстэрні, у суботу ў 19:00 у парафіяльным касцёле адбудзецца заключны канцэрт праслаўлення, а ў нядзелю ў 10:00 ...

Читать далее »

Для моладзі з Навагрудка зладзілі выяздныя рэкалекцыі

З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выяздныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў в. Уселюб у парафіяльным доме і касцёле. Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым Словам. У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам “Бачыць” моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга ...

Читать далее »

Свята сям’і і любові. У Навагрудку адбыўся ІІ Фестываль сям’і (+відэа)

Музыка, святочнае шэсце, конкурсы, гульні і забавы – напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку прайшоў Фестываль сям’і, арганізаваны парафіяй святога Міхала Арханёла пры падтрымцы райвыканкама. Мерапрыемства, якое ладзіцца другі год запар, сабрала шмат сямей і стала для жыхароў горада сапраўдным святам. Напачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася св. Імша. Затым у суправаджэнні ўдзельніц калектыву мажарэтак сем’і, якія сабраліся на ...

Читать далее »

Канцэрт “Духоўныя святыні маёй бацькаўшчыны” прайшоў у Навагрудку (+відэа)

У аўторак, 9 мая ў касцёле святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Першы раз у касцёле выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Праграма была вельмі разнастайнай, і як сказала прысутным прафесар Вольга Дадзіёмава – вядучая канцэрта – “Мы стараліся знайсці ...

Читать далее »

У навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт струннага аркестра Фінберга

9 мая ў 13:30 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі пад назвай “Духоўныя святыні маёй Бацькаўшчыны” ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». У праграме прагучаць любімыя для вернікаў рэлігійныя музычныя творы. Кіраўнік: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Каліноўская. Вядучая – доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход вольны.

Читать далее »

Падчас арганнага канцэрта ў Навагрудку ў хвіліне малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка (+відэа)

У суботу, 22 красавіка, у навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся Пасхальны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На самым пачатку канцэрту, прысутныя ў хвіліне ціхай малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка, па ініцыятыве якога ў Гервятах праходзілі на высокім узроўні арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць многія ў Беларусі і па-за яе межамі. Нягледзячы на працяглыя выходныя, канцэрт наведала ...

Читать далее »

Святыя Місіі адбыліся ў Навагрудку

З 19 па 26 лютага айцы-рэдэмптарысты з Гродна правялі ў Навагрудку Святыя Місіі, да якіх мясцовыя вернікі рыхтаваліся на працягу года. Апошні раз Святыя Місіі ў парафіі св. Міхала Арханёла праходзілі чвэрць стагоддзя назад. Падзея на працягу ўсяго тыдня збірала шматлікіх вернікаў. Місіянеры разам з парафіянамі разважалі на тэмы: “Бог ёсць любоў”, “Грэх і збаўленне ў Езусе Хрысце”, “Вера і ...

Читать далее »

Курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця і ўсіх зацікаўленых адбудуцца ў Навагрудку

Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае кансультантаў сямейнага жыцця, тых, хто рыхтуецца імі стаць, і ўсіх зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія адбудуцца 21-26 ліпеня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26). На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Навагрудку

Рэкалекцыі для моладзі на тэму «Святая Сям’я. Мая сям’я» правялі сёстры назарэтанкі ў Навагрудку. З 3 па 6 студзеня маладыя вернікі з розных парафій дыяцэзіі сабраліся ў кляштары манахінь, каб разважаць над жыццём Езуса, Марыі, Юзафа і браць прыклад з Іх штодзённага ўзрастання ў любові і святасці. Канферэнцыі, падрыхтаваныя кс. Міхалам Бубенам, раскрывалі сутнасць адносінаў у сям’і, дапамагалі зразумець уласныя ...

Читать далее »