З 6 па 9 мая ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 сем’яў (70 чалавек уключаючы дзяцей), якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Падчас сустрэчы сужэнцам было прапанавана прыгледзецца да духоўнага жыцця благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай, заснавальніцы супольнасці назарэтанак, і благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка і да рэалізацыі імі Божай волі. ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
Паэтычны конкурс з нагоды адкрыцця капліцы праводзіць парафія ў Навагрудку
З нагоды адкрыцця 29 чэрвеня 2019 года капліцы ў гарадскім пасёлку Любча парафія Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку аб’яўляе паэтычны конкурс “Любчы з Божай ласкі прысвячэнне”. Даты правядзення: 15 мая — 15 чэрвеня 2019 года. Мэта конкурсу: — пазнанне гісторыі; — духоўнае і патрыятычнае выхаванне. Да разгляду прымаюцца вершы ўласнага сачынення на беларускай, рускай і польскай мове. Конкурсныя працы павінны мець духоўны ...
Читать далее »У Навагрудку 11 юнакоў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў»
5 мая 2019 года ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася цырымонія пасвячэння 11 маладых хлопцаў і дзяўчат у «Рух чыстых сэрцаў». Перад алтаром яны склалі абяцанні чысціні да сужэнства або моманту святарскіх пасвячэнняў ці ўступлення ў манаскае жыццё. Гэта азначае, што шостая Божая запаведзь з гэтага часу для іх не пусты гук. Чыстых людзей Бог благаслаўляе. Таму ў ...
Читать далее »IV Фестываль сям’і адбудзецца ў Навагрудку
У суботу, 18 мая, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк. Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для ...
Читать далее »Канцэрт прысвечаны духоўнай спадчыне Станіслава Манюшкі адбудзецца ў Навагрудку
9 мая ў 13:30 гадзін у касцёле Св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны спадчыне Станіслава Манюшкі ў юбілей 200-годдзя з дня нараджэння, у выкананні хору і струннага аркестру Заслужанага калектыву «Нацыянальны Акадэмічны Канцэртны Аркестр Беларусі «Духоўная спадчына Станіслава Манюшкі і яго сучаснікаў». Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая — доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга ...
Читать далее »У Навагрудскай парафіі сумесна з «Карытас» прайшоў трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці
Парафія Св. Міхала Арханёла сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” зладзілі трэнінг семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”, які адбыўся 9 сакавіка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дасведчаныя прадпрымальнікі і тыя, хто плануе адчыніць сваю справу. Большасць – моладзь, якую цікавіць шматлікія аспекты вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Трэнінг-семінар правёў Ігар Мікульчык, аналітык па фінансавай адукацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці (зменена дата)
Навагрудская парафія сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”, будзе ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”. У суботу 9 сакавіка ў 10:30 запрашаем ў парафіяльны актавы зал па вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку). Праграма семінара-трэнінга маецца быць цікавай і практычнай. Будуць закранацца юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцей прадпрамальніка, сацыяльная адказнасць бізнэса, “ці магу асабіста я быць прадпрамальнікам”, ...
Читать далее »Фігура св. Міхала Арханёла з найстарэйшага санктуарыя ў Італіі наведала Навагрудак
З 22 па 29 студзеня ў Навагрудскай каталіцкай супольнасці адбылася адметная падзея – перэгрынацыя дакладнай копіі фігуры Св. Міхала Арханёла з гарганскіх гор, што ў Італіі, з найстарэйшага санктуарыя прысвечанага гэтаму святому. 22 студзеня ў 18 гадзін на гарадской плошчы адбылася ўрачыстая сустрэча фігуры, якую прывёз кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі ў Стоўбцах, адказны за арганізацыю перэгрынацыі. Падчас урачыстай сустрэчы ...
Читать далее »Навагрудская парафія падчас дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні” сабрала каля 600 кг прадуктаў
6 снежня мінулага года на Навагрудчыне быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні”, арганізаваная парафіяй Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку разам з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя, вынікі якой падвялі 18 студзеня, была скіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў. Як сказаў, настаяцель парафіі Св. Міхала Арханёла, кс. Юрый Жэгарын, упершыню падобная акцыя была ...
Читать далее »Калядны ранішнік для дзяцей у Навагрудку
2 студзеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дзіцячая калядная ёлка. У ранішніку прынялі ўдзел каля 60 дзяцей, якія прыйшлі са сваімі бацькамі і роднымі. Праграма свята была вельмі разнастайная: шматлікія конкурсы з прызамі, забавы і знаёмствы стварылі непаўторную цёплую і сямейную атмасферу. Ранішнікі ў парафіі Св. Міхала Арханёла праводзяцца ўжо трэці раз запар і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ...
Читать далее »