Архив меток: моладзь

У жніўні Папа Францішак запрашае маліцца за моладзь

27 ліпеня 2023 года было абнародавана відэа, у якім Святы Айцец асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень. Яна звязана з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. “Калі я іду ў касцёл у сваім раёне, бачу толькі пажылых людзей. Няўжо Касцёл цяпер – гэта выключна занятак для пажылых”, — такое пытанне да Папы гучыць у пачатку відэа. Яго адказ просты: ...

Читать далее »

Silentium, гісторыя і мова, альбо Як прайшлі «Канікулы з Богам» для верхнядзвінскай моладзі

Паглядзі  ў акно: цёплае надвор’е, пяюць птушкі, свеціць сонейка. Гэта лета – час, калі кожны з нас адпачывае і душой, і целам. Моладзь нашай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Верхнядзвінску не стала выключэннем. Ужо трэці год мы адпачывалі ў Браславе і праводзілі свае канікулы разам з Богам. Таксама мы атрымлівалі новыя веды, змагаліся з лянотай, удасканальвалі беларускую мову, адкрывалі ...

Читать далее »

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі

28-30 жніўня ў Навагрудку пры касцёле св. Арханёла Міхала (вул. А. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для моладзі “Talitha Kum”. Рэкалекцыі правядзе кс. Віктар Ханько, душпастыр з горада Масты. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаецца моладзь ад 16 да 32 год. Тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі +375447719983 — Марына кс. Юрый Жэгарын

Читать далее »

Швейцарская гвардыя папулярызуе сваю службу сярод моладзі

14 кастрычніка 2023 года ў Папскім музеі Швейцарскай гвардыі ў Натэрсе пройдзе інфармацыйны дзень для маладых швейцарцаў, якія цікавяцца службай у шэрагах гэтага ваеннага фарміравання. Мэта ініцыятывы – папулярызацыя Швейцарскай гвардыі сярод маладых католікаў. Швейцарцы ва ўзросце 12-19 гадоў, зацікаўленыя такой службай, атрымаюць падрабязную інфармацыю аб патрабаваннях і працэсе адбору. Акрамя разнастайных прэзентацый і наведвання музеяў, у дзяцей і падлеткаў ...

Читать далее »

Партугальскі ўрад падрыхтаваў да СДМ праект амністыі для моладзі

У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Лісабоне ўрад Антоніу Кошты ўхваліў праект пашырэння амністыі на маладых людзей, якія адбываюць у Партугаліі турэмнае зняволенне тэрмінам не больш за 12 месяцаў. У абгрунтаванні ўлады патлумачылі, што амністыя непасрэдна звязана з мерапрыемствам, арганізаваным з 1 па 6 жніўня 2023 года з удзелам маладых католікаў і Папы Францішка. Кошта адзначыў, што менавіта дзякуючы ...

Читать далее »

“Шукаючы Бога”: распачалася Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка

25 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 22-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка. #СМЕП22 — гэта моладзь, якая разам са святарамі і сёстрамі выйшла ў Будслаў. У гэтым годзе тэма СМЕП – “Шукаючы Бога”. Рэкалекцыяністам сёлета стаў кс. Алег Каралёў SDB, які таксама з’яўляецца адказным за пілігрымку. Каб раскрыць тэму СМЕП, кожны дзень праводзяцца канферэнцыі і праца па групах. У гэтым годзе ўдзельнікі ...

Читать далее »

Шляхам святла прайшла моладзь гродзенскіх парафій

20 мая ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне адбылася велікодная сустрэча моладзі горада. У сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі гродзенскіх парафій разам са сваімі душпастырамі. У праграме была святая Імша, на якой маліліся за моладзь Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва аб святле Духа Святога для тых, хто здзяйсняе жыццёвы выбар. Затым адбыўся шлях Святла вакол касцёла, які ўключаў 14 стацый у памяць пра ...

Читать далее »

Папа Францішак моладзі: будзьце сябрамі і не абгаворвайце іншых

Людзі, якія абгаворваюць іншых, губляюць годнасць, бо паліваюць сваіх бліжніх брудам. Сваркі правакуе д’ябал, — нагадаў Святы Айцец падчас сустрэчы з італьянскімі падлеткамі. 20 мая 2023 года на плошчы перад Домам святой Марты ў Ватыкане Папа сустрэўся з амаль тысячу юнакоў і дзяўчат з Генуэзскай архідыяцэзіі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакраманту канфірмацыі. Яны прыбылі ў Вечны горад у рамках пілігрымкі ...

Читать далее »

Пантыфік: СДМ дапамагаюць моладзі марыць і глядзець наперад

Агляду гісторыі Сусветных дзён моладзі прысвечана кніга Доўгі шлях у Лісабон (Um Longo Caminho até Lisboa) партугальскай журналісткі Аўры Мігель, да якой Папа Францішак напісаў прадмову. “У маім сэрцы і перад вачыма ўсё яшчэ стаіць велізарны натоўп моладзі, якая дзесяць гадоў таму ў ліпені вітала мяне ў Рыа-дэ-Жанэйра. Паездка ў папамабілі, ад ваеннай крэпасці, дзе прызямліўся верталёт, да месца сустрэч ...

Читать далее »

Відэазварот Папы да моладзі: змяняйце рэчаіснасць

Змяняць негатыўную рэчаіснасць і весці дыялог са старэйшым пакаленнем заклікаў Францішак моладзь італьянскай Каталіцкай акцыі ў кароткім відэазвароце. 25 сакавіка 2023 года, падчас аўдыенцыі з кіраўніком таварыства біскупам Клаўдыё Джуліядоры, Пантыфік звярнуўся са словамі падбадзёрвання і пажаданнямі да ўдзельнікаў ініцыятывы Пакаленне-2030, якая прайшла пад дэвізам Навучэнцы, якія змяняюць рэчаіснасць. “Вы здольныя змяняць рэчаіснасць? Будзьце асцярожныя. Ёсць добрая рэчаіснасць, якая прымушае ...

Читать далее »