Архив меток: манаскія шлюбы

«Агонь паклікання немагчыма схаваць». Cястра Галіна Салодкая SJE адзначыла 25-годдзе манаскіх шлюбаў

17 ліпеня ў кляштары Сясцёр Эўхарыстак у Браславе на заканчэнне штогадовых рэкалекцый адбылася ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскіх шлюбаў сястры Галіны Салодкай SJE. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які, як кажуць сёстры, «стаў родным для ўсей Кангрэгацыі». Гэта святая Імша завяршыла рэкалекцыі, штогадовыя духоўныя практыкаванні ў маўчанні, якія праводзіў айцец Андрэй Юхневіч OMI. Падчас святочнай гаміліі ён узрушыў ...

Читать далее »

25-годдзе манаскіх шлюбаў адзначылі сёстры эўхарысткі ў Браславе

21 сакавіка ў галоўным доме Беларуска-Літоўскай дэлегатуры кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі сёстры Маргарыта Ларына і Таццяна Салодкая адзначылі 25-годдзе сваіх манаскіх шлюбаў. Урачыстасць завяршыла штогадовыя рэкалекцыі для сясцёр, якія праводзіў а. Станіслаў Памыкала SJ. Сёстры эўхарысткі разам з гасцямі сабраліся ва ўтульнай браслаўскай капліцы на ўрачыстую святую Імшу, каб дзякаваць Богу за 25 год служэння сясцёр-юбілятак. Эўхарыстыю ўзначаліў ...

Читать далее »

Сёстры салезіянкі адсвяткавалі 145-годдзе са дня заснавання Кангрэгацыі

З 29 ліпеня па 5 жніўня сёстры салезіянкі з візітаторыі Усходняй Еўропы і Грузіі прынялі ўдзел у рэкалекцыях. Сярод іх былі і беларускія манахіні с. Люцыя, с. Валянціна, с. Вераніка і с. Дар’я. Гэтыя дні духоўнага адпачынку і цішыні праходзілі ва Украіне ў вёсцы Берэгі, у кляштары сясцёр базыліянак. Ксёндз Марэк Хшан SDB, які прапаведаваў гэтыя рэкалекцыі, прапанаваў Дочкам Марыі ...

Читать далее »

Салезіянін Артур Ляшнеўскі складзе вечныя манаскія абяцанні ў Мінску

13 жніўня ў Мінску (у парафіі св. Яна Хрысціцеля) адбудзецца ўрачыстасць складання вечных манаскіх абяцанняў у Салезіянскім Таварыстве семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB. У гэты дзень малады салезіянін паабяцае Богу да смерці жыць у паслухмянасці, чысціні і беднасці паводле Салезіянскай Канстытуцыі. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Яна распачнецца а 12-й гадзіне. Клерык Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ...

Читать далее »

25 гадоў манаскага жыцця: інтэрв’ю з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB даў інтэрв’ю з нагоды 25-ай гадавіны манаскага жыцця. Першыя міністранты ў вернутай святыні і нараджэнне паклікання – Ваша Эксцэленцыя, як і калі Вы адчулі пакліканне да святарскага жыцця? – Маё пакліканне нарадзілася раней, чым я пайшоў у Салезіянскую Кангрэгацыю. Наш смаргонскі касцёл вярнулі ў 1989 годзе, недзе вясною. Аднак пра тое, што касцёл ...

Читать далее »

У капліцы на бараўлянскай горцы клерык Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія шлюбы

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB. Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, убоства і чыстасці. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі