Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты. “Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, — заклікаў ва ўступе да літургіі ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Папа Францішак маліўся за людзей, асуджаных несправядліва
Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка ў капліцы Дома св. Марты. “У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія ...
Читать далее »Малітва Папы Францішка на бязлюднай плошчы: выраз болю ўсяго свету
Хрыстус Укрыжаваны “стаў маўклівай і безабароннай галоўнай дзеючай Асобай у цэнтры пустой прасторы”, заўважыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ, каментуючы надзвычайнае набажэнства Urbi et Orbi. Андрэа Тарніелі заўважыў, што вечарам 27 сакавіка 2020 года – незадоўга да Вялікай Пятніцы – “на пустой і паглыбленай у нерэальную цішыню плошчы св. Пятра, быў Ён: Крыж пад праліўным дажджом, што амываў распятае цела, дадаючы ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў дзве малітоўныя ініцыятывы
«На пандэмію віруса мы адкажам пандэміяй малітвы», — сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 22 сакавіка з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане. “У гэтыя выпрабавальныя дні, калі чалавецтва дрыжыць ад пагрозы пандэміі, я хачу запрасіць усіх хрысціянаў аб’яднаць свае галасы, звяртаючыся да нябёсаў. Я запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў і старшыняў усіх хрысціянскіх супольнасцей, разам з усімі хрысціянамі розных ...
Читать далее »Папа ў малітве пешкі прайшоў па пустынным Рыме
Папа Францішак пешкі прайшоў у малітве пустыннымі вуліцамі Рыма, які звычайна перапоўнены людзьмі і машынамі. Папа ў суправаджэнні некалькіх ахоўнікаў маліўся ў дзвюх святынях горада Святога Пятра. Італія стала еўрапейскім агмянём эпідэміі каранавіруса. Папа памаліўся перад цудатворным укрыжаваннем, якое, як сцвярджае паданне, у 1522 годзе ўратавала Рым ад эпідэміі чумы. nn.by
Читать далее »Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання
13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь кс. Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены. Вітаючы высокага госця на пачатку святой Імшы, пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк адзначыў, што ўдзел прадстаўніка Папы Францішка ў ...
Читать далее »Крыжовы шлях: набажэнства з вялікай гісторыяй і глыбокай малітвай
Гісторыя набажэнства Крыжовага шляху сягае да першых пакаленняў хрысціянаў, якія з глыбокай пабожнасцю ўшаноўвалі падзеі і месцы, звязаныя з жыццём, мукай, смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Крыжовы шлях — гэта напамін пра шакуючы сваім жорсткім рэалізмам найважнейшы ў гісторыі збаўлення ахвярны чын Божага Сына: Яго дарогу пакутаў ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата (у т. зв. крэпасці Антонія) праз вуліцы ...
Читать далее »Пра малітву, унутраную свабоду і вобраз Бога
“Чалавек пакліканы да свабоды” – словы з прамовы папы Яна Паўла II падчас яго візіту ў Германію ў 1996 годзе. Калі духоўна сябе занядбаць, па дарозе ўлезці ў парачку залежнасцей, можна перастаць адчуваць унутраную свабоду. Вялікі пост нагадвае чалавеку пра яго вольную волю, прапануе магчымасць вярнуць сабе свядомасць свабоды, адчуць сябе свабодным. Справа ў нашай галаве Як здабыць пачуццё свабоды, ...
Читать далее »Папа Францішак: Бог збаўляе не моцай свету, але слабасцю крыжа
Калі мы здолеем адкрыцца на ўсеагульнае дабро, на ўсёабдымны позірк Бога, то, дзякуючы Яго ласцы, зможам пераадолець падзелы, якія перажывае хрысціянства, перакананы Святы Айцец. 25 студзеня 2020 г., у свята Навяртання св. Паўла, у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі Пантыфік узначаліў урачыстыя Нешпары з нагоды заканчэння Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. Па традыцыі, у гэтым набажэнстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ...
Читать далее »Адмысловы графік малітвы бабулі Чэсі за ўнукаў
«Ну, Пётр, на гэтым тыдні я малюся за цябе», — так некалькі гадоў таму я даведаўся пра спецыяльны графік малітвы бабулі Чэсі. Кс. Пётр Бачынскі апублікаваў у Facebook фота са сваёй 92-гадовай бабуляй. Ён падпісаў: «З каханай бабуляй Чэсяй. Узор пакоры і працавітасці». Далей у каментарах ён дадаў, што з’яўляецца таксама і ўзорам малітвы. Кожнага са сваіх унукаў яна ахінае ...
Читать далее »