Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры паміж Азербайджанам і Арменіяй, аб спыненні вайны ва Украіне і іншых рэгіёнах. Ён таксама заахвоціў да малітвы на ружанцы за Сінод Біскупаў і да евангелізацыі народаў. “У гэтыя дні я сачу за драматычным становішчам перасяленцаў у Нагорным Карабаху. Зноў заклікаю да дыялогу паміж Азербайджанам і Арменіяй, выказваючы надзею на тое, што перамовы паміж ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Кардынал Грэк: без малітвы не будзе Сінода
Генеральны сакратар Сінода скіраваў ліст да біскупаў ва ўсім свеце, з просьбай заахвоціць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі сінадальнай Асамблеі, якая пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане. Кардынал Марыё Грэк адзначыў патрэбу ў малітве аб тым, каб удзельнікі Сінода мелі асвечаныя сэрцы і не схілялі Божую волю да сваіх чаканняў. Малітва – гэта “тэрапія”, якая дапамагае ...
Читать далее »Касцёл у Нігеры распачаў трохдзённы пост і малітву ў інтэнцыі міру
Касцёл у Нігеры распачаў трохдзённы пост і малітву, каб пазбегнуць кровапраліцця ў краіне. Да інтэнцыі далучаюцца жыхары і суседніх краін, занепакоеныя магчымымі наступствамі чарговай вайны для ўсёй Заходняй Афрыкі. Біскупы заклікалі да посту, ружанцовай малітвы і штодзённага ўдзелу ў Эўхарыстыі, каб прасіць Бога выратаваць Нігер і ўвесь кантынент ад хаосу, анархіі і вайны. Арцыбіскуп сталічнага Ніамэя Лоран Ломпа перакананы, што ...
Читать далее »Папа маліўся ў Фаціме аб заканчэнні вайны і міры ў свеце
5 жніўня 2023 года Святы Айцец на некалькі гадзін пакінуў Лісабон, каб наведаць марыйны санктуарый у Фаціме, дзе правёў ружанцовую малітву ў інтэнцыі міру. Разам з Папам Францішкам маліліся хворыя і няпоўнаспраўныя маладыя людзі з розных частак свету, невялікая група вязняў і каля 200 тысяч пілігрымаў. Перад гэтым мясцовы біскуп Жазэ Арнэлас заклікаў усіх далучыцца да малітвы Святога Айца за ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр паводкі ў Руандзе і трагедыі ў Сербіі
Папа Францішак з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нядаўнімі паводкамі і запэўнівае ў сваёй малітве за памерлых, параненых, абяздоленых, а таксама за ўдзельнікаў ратавальных мерапрыемстваў, удзяляючы ўсяму руандскаму народу боскае благаслаўленне сілы і спакою, — гаворыцца ў тэлеграме, якую кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін 4 мая 2023 года скіраваў на імя Апостальскага нунцыя ў Руандзе, арцыбіскупа ...
Читать далее »Створана камісія па падрыхтоўцы да Генеральнай асамблеі Сінода
У склад камісіі, якую ўзначаліць генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыа Грэк, увойдуць сем чалавек. Удзел у працы камісіі прыме таксама галоўны рэлятар Асамблеі, кардынал Жан-Клод Олерыш. Камісія па падрыхтоўцы да правядзення чарговай Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў была створана 15 сакавіка 2023 года ў адпаведнасці з апостальскай канстытуцыяй Episcopalis Communio (10, пар. 1-2). У склад камісіі, якую ўзначаліць кардынал Грэк, ...
Читать далее »У Варшаве адбудзецца сустрэча беларускіх католікаў
З’езд адбудзецца 15 красавіка ў Варшаве. Яго арганізоўваюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў Польшчы, якія збіраюцца на малітвы па-беларуску ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані. Мэта сустрэчы — пазнаёміцца, абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцей па-за межамі Бацькаўшчыны і падзяліцца вопытам будавання такой супольнасці. Для некага гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для некага — крок, каб пачаць маліцца ...
Читать далее »Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Папы Францішка
Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Папу Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя. Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб ...
Читать далее »Малітва сваімі словамі
Я шмат разоў чуў: «Я малюся толькі сваімі словамі», «Навошта мне формулы, рытуалы, літургія? Дастаткова маіх уласных словаў…» Маліцца «сваімі словамі», вядома, нядрэнна, але калі чалавек спыніцца толькі на гэтым, то ў выніку да канца жыцця застанецца на сваім уласным узроўні. У такім мысленні таксама ёсць тонкая спакуса, нібыта чалавек здольны цалкам сам сябе раскрыць перад Богам, што, вядома, няпраўда. ...
Читать далее »Рассеянность во время молитвы: что делать?
Отвлечения во время молитвы — явление совершенно естественное. По возможности просто отметь мысль, которая тебя беспокоит, и отпусти ее. Однако иногда то, что на первый взгляд кажется не к месту, создает возможность для встречи с Богом. Поэтому, если такая мысль не покидает тебя, то внимательно распознай, действительно ли это отвлечение или предложение к молитве. Во время так называемых «духовных упражнений ...
Читать далее »