Архив меток: малітва

Флэшмоб «Стрэл у дзясятку» – молімся на ружанцы ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі

У кастрычніку, месяцы, прысвечаным ружанцовай малітве, запрашаем парафіі, араторыі, душпастырскія групы і манаскія супольнасці да малітвы на адной дзясятцы ружанца ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі, паведамляе SDB.by. Правілы ўдзелу ў флэшмобе «Стрэл у дзясятку»: Атрымліваеце запрашэнне; Разам (з прадстаўнікамі парафіі, супольнасцю, душпастырскай групай альбо цэлай сям’ёй) моліцеся дзясятку святога ружанца ў інтэнцыі Сінода; Робіце сумесны здымак пасля малітвы; Размяшчаеце ...

Читать далее »

Сайт «Прастора малітвы»: магчымасць штодзённай малітвы анлайн

Штодзённая малітва – не такая простая справа, калі яна сапраўды штодзённая, а не ад часу да часу ды пад настрой. Духоўнае жыццё чалавека патрабуе пастаяннай клапатлівай увагі, прычым у найбольшай меры – увагі ўласнай. Гэта не справа аднаго толькі жадання ці моцнай пастановы. На практыцы чалавек сутыкаецца з вельмі звычайнымі пытаннямі: калі, дзе, колькі часу і як я буду маліцца. ...

Читать далее »

Паўгадзіны для Марыі

Паважаныя чытачы, запрашаем Вас прыняць удзел у ружанцовых набажэнствах! Заахвочваем знайсці крышку часу ў дзень на ружанец, каб пасродкам пацераў сабраць малітоўны букет для Валадаркі неба і зямлі. У гонар Каралевы Ружанца названа шмат каталіцкіх святынь у Беларусі, у тым ліку і ў Гродзенскай дыяцэзіі: парафіі пад тытулам Маці Божай Ружанцовай існуюць у Лабне (Сапоцкінскі дэканат), Песках (Мастоўскі дэканат), Солах ...

Читать далее »

Палюбім ружанец!

1 кастрычніка распачынаем месяц, які называецца “ружанцовым”. У нашых касцёлах арганізуюцца ружанцовыя набажэнствы, а ў нашых планах дня з’яўляецца малітва з пацеркамі. На пачатку гэтага месяца, які асаблівым чынам засяроджаны на Маці Божай, мы хочам нагадаць некалькі фактаў пра Ружанец, каб згодна з тым, што казаў святы Ян Павел ІІ, “сузіраць аблічча Езуса праз вочы і сэрца Марыі”. Імя, аб’яўленае ...

Читать далее »

Ці людзі моляцца ў глупых інтэнцыях?

У апошні час, дзякуючы тэхналогіям і развіццю сацыяльных сетак, на пытанні аб веры і Касцёле даюць адказы шматлікія святары, якія маюць свае відэаблогі або рубрыкі ў інтэрнэт-выданнях. Напрыклад, о.Павел Крупа ОР адказаў на нязручнае пытанне: ці людзі моляцца «па-дурному». — Так! Найлепшы прыклад — гэта вучань, які атрымаў «двойку» і моліцца, каб яна знікла. Або чалавек, які павінен нешта зрабіць ...

Читать далее »

Папа Францішак кожны дзень моліцца за народы Сірыі і Ірака

Не закрываць вачэй на прычыны, які прымусілі мільёны людзей пакінуць уласныя землі на Блізкім Усходзе, заклікаў Святы Айцец міжнародную супольнасць. На аўдыенцыі, якая прайшла 14 верасня ў Ватыкане, Папа прыняў прадстаўнікоў каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія працуюць у Сірыі і памежных з ёй краінах. Яны прымалі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай гуманітарнай сітуацыі на ахопленых вайной тэрыторыях Блізкага Усходу. “Кожны дзень у ...

Читать далее »

У лепельскім касцёле Святога Казіміра асвяцілі матацыклы і шлемы (+відэа)

Мерапрыемства прайшло ў суботу 8 верасня і было прымеркаванае да Дня горада Лепеля, які адзначаецца ў пачатку верасня. Байкеры збіраюцца ў Лепелі ўжо ў пяты раз. На гэты раз іх сабралася больш за паўсотні чалавек. Уласна з іх праезду па плошчы і пачынаецца свята гораду. Гэта мерапрыемства арганізоўваюць гарадскія ўлады, а вось галоўны арганізатар байкерскага свята  – жыхар Лепеля Валерый ...

Читать далее »

Папа Францішак ушануе магілу Слугі Божага – былога алкаголіка

Падчас візіту ў Дублін Папа памоліцца ля магілы Слугі Божага Мэта Тэлбата – ірландскага верніка, які перамог залежнасць ад алкаголю і пакінуў пасля сябе яскравае сведчанне хрысціянскага жыцця. Мэт Тэлбат нарадзіўся ў 1856 г. у беднай рабочай сям’і. Яго бацька быў алкаголікам. У школе хлопец вучыўся ўсяго адзін год, таму амаль не ўмеў чытаць і пісаць. З дванаццаці гадоў ён ...

Читать далее »

Як упрасіць Бога зрабіць… тое, што я хачу?

«Будзь воля Твая» — прамаўляем мы штодня ў малітве. Не раз, аднак, аддалі б перавагу, каб Бог зрабіў так, як хочацца нам. І як жа яго пераканаць? Як зрабіць, каб наша малітва была пачутая па нашым жаданні? У апошні час стала шмат такіх «рэцэптаў». Эфектыўная малітва ў той ці іншай справе, дзейсны заступнік (святы), які ўсё «забяспечыць» перад Богам, чаго ...

Читать далее »

Папа да моладзі: не бойцеся быць святымі

“Не ўзводзьце муры, а будуйце масты”, — заклікаў Папа Францішак моладзь, якая 12 мая прыняла ўдзел у міжнародным марыйным малітоўным чуванні ў санктуарыі Сан-Габрыэле-дэль-Адаларата ў італьянскім горадзе Тэрама. Святы Айцец прывітаў юнакоў і дзяўчат з дапамогай відэапаслання.  Ён заклікаў моладзь не баяцца быць святымі, скіроўваць позірк да Панны Марыі і асабліва да св. Габрыэля – апекуна студэнтаў. Папа нагадаў удзельнікам ...

Читать далее »