30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася духоўная праграма «Святло Усходу», якая была для грэка-католікаў пэўнай нагодай ушанаваць 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Духоўная праграма вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, якая праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею св. Яна Паўла ...
Читать далее »Архив меток: малітва за Беларусь
Малітва за Беларусь адбылася перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка святой Імшой за Беларусь і беларускі народ завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Першапачаткова планавалася, што гэтая Імша будзе цэлебравацца ў “старым” касцёле будслаўскай базылікі, але з-за вялікай колькасці вернікаў цэлебрацыя адбылася на старажытным алтары перад цудадзейным абразом. Яе ўзначаліў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік, на якім у гэты ...
Читать далее »Малітва за Беларусь прайшла ў гродзенскай катэдры
23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за нашу краіну. На малітве сабраліся вернікі, для якіх важнае дабро Беларусі. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі. Клопат пра супольнае дабро, пра краіну, у якой мы жывём, з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Гэты абавязак павінен, безумоўна, спаўняцца праз актыўную дзейнасць на карысць сваёй Айчыны, але пры ...
Читать далее »Грэка-католікі Мінска запрашаюць на рэкалекцыі і малітву за Беларусь
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій св. праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы ў бліжэйшы час будуць перажываць велікапосныя рэкалекцыі, а 25 сакавіка ўзнясуць малітвы за Беларусь. Як паведамляецца на парафіяльным сайце Svjazep.org, напярэдадні Крыжапаклоннай нядзелі і свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання) рэкалекцыі для каталіцкіх супольнасцяў усходняга абраду правядзе іераманах Студыцкага ордэна Лявонцій (Тумоўскі), доктар усходніх царкоўных навук. Праграма рэкалекцый і малітваў наступная: ...
Читать далее »25 сакавіка ў Будславе адбудзецца малітва за Беларусь
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь. Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі. Праграма рэкалекцый у Будславе: 23 сакавіка, субота 12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай 18.00 — св. ...
Читать далее »“Бог жыве”: у Мінску прайшоў міжхрысціянскі музычны фэст
У Мінску ў гатэлі “Манастырскі” 15 красавіка з нагоды велікодных святаў і трохгоддзя няспыннай малітвы за Беларусь адбыўся міжхрысціянскі музычны фэст “Бог жыве”, які сабраў больш за 100 слухачоў і ўдзельнікаў – вернікаў каталіцкай, праваслаўнай і евангельскіх канфесій. Распачаўся фэст з малітвы “Ойча наш”. Затым перад слухачамі выступілі Віктар Козел з гурта “Тэзаўрус”, Зміцер Цярэнцьеў, гурты “Зоркі забылі зьзяць” і “Рыбы”. Завяршыўся ...
Читать далее »Епіскапат Беларусі прапануе малітву за Беларусь і народ
У Пальмовую нядзелю, якая сёлета прыпадае на 25 сакавіка, у касцёлах будуць маліцца за Беларусь і беларускі народ. Справа ў тым, што ў гэты ж дзень шырокая грамадскасць будзе святкаваць 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна стала першай беларускай дзяржавай – незалежнасць БНР была абвешчана 25 сакавіка 1918 г. Выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Санько ...
Читать далее »У Курапатах адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь
20 красавіка ў 18 гадзін у Курапатах ля крыжа Пакутаў адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь. Варта адзначыць, што “Няспынная малітва за Беларусь” трывае ўжо два гады. Менавіта з гэтай нагоды адбудзецца супольная міжканфесійная малітва. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых і шчыра дзякуюць тым, хто трывае ў малітве за нашу краіну!
Читать далее »Арганізатары няспыннай малітвы за Беларусь шукаюць адважных
У няспыннай малітве за Беларусь засталося пяць начных і ранішніх гадзін. За паўтары гады, якія трывае малітва, хтосьці дадаўся (пераважна на дзень і вечар), а хтосьці здаўся (пераважна ўначы і ранкам). У выніку атрымалася пяць разрываў: — аўторак 07.00-08.00, — чацвер 03.00-04.00, — пятніца 02.00-03.00, — пятніца 11.00-12.00, — нядзеля 07.00-08.00. “Просім адважных стаць у праломе за Беларусь”, – заклікаюць ...
Читать далее »У Мінску вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь
Увечары, 12 красавіка, у мінскай архікатэдры адбылася экуменічная сустрэча і малітва за Беларусь, паведамляе Krynica.info Напачатку яе блаславіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначыў важную ролю няспыннай малітвы за Беларусь, падзякаваўшы ініцыятарам акцыі няспыннай малітвы за Беларусь і яе ўдзельнікам (іх каля 150 чалавек), якія выдаткоўваюць час на малітву за Беларусь удзень і ўначы. А потым моладзь з розных хрысціянскіх канфесій ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!