У другую Велікодную нядзелю Касцёл перажывае ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Свята было ўстаноўлена 15 год таму святым Янам Паўлам ІІ. Лічацца, што гэта «апошняя саломінка» для грэшнікаў. Пан Езус падчас аб’яўленняў святой сястры Фаўстыне Кавальскай заклікаў маліцца вяночкам: «Хоць бы грэшнік быў непераканальны, калі раз толькі адгаворыць гэты вяночак, заслужыць ласкі з бясконцай Міласэрнасці Маёй». Лучайская парафія асаблівым чынам адсвяткавала гэтую ...
Читать далее »Архив меток: Лучай
У свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны пабывалі ў Лучаі
У нядзелю 11 студзеня ў свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны патрапілі ў касцёл святога Тадэвуша ў Лучаі. “Прыгажэйшага касцёла ў бліжэйшай акрузе бадай што не знойдзеш”,- гаворыць парафіянка з Шаркаўшчыны Кацярына Сосна. У памяшканні ўпрыгожаныя ёлкі з цудоўнай люмінацыяй ствараюць святочную атмасферу, там і яслі з Немаўляткам, побач свечкі ды фігуркі святых. Святую Імшу ўпрыгожваў хор “Паланэз” з Мінску. ...
Читать далее »Запрашаем на канцэрт Каляднай песні ў Лучай
Мікалай Ліпскі — пробашч парафіі св. Юды Тадэвуша у вёсцы Лучай запрашае ўсіх, хто любіць спевы і хоча добра адпачыць 11 студзеня на канцэрт Каляднай песні з удзелам хора і інструментальнага гурта з г. Мінска. Пачатак канцэрта ў 12:00.
Читать далее »У Лучаі адбылася сустрэча чыгуначнікаў і работнікаў авіацыі
У першую нядзелю новага 2015 года ў парафіі святога Тадэвуша, апостала ў Лучаі, па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага, адбылася сустрэча работнікаў чыгункі, авіацыі і тых, хто карыстаецца з іх працы. Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі апякуецца некалькімі сотнямі людзей, што працуюць на чыгунцы, і іх сем’ямі. Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1991–1992 гг. у Парэччы, на Гарадзеншчыне. Многія працаўнікі чыгункі сустракаюцца ...
Читать далее »«Мікалайкі» адсвяткавалі ў Лучайскай парафіі
7 снежня ў капліцы аграгарадка Навасёлкі (Лучайская парафія) адбылася святая Імша, цэлебраваў якую імяніннік – ксёндз Мікалай Ліпскі. Каб памаліцца за свайго святара ў дзень нябеснага заступніка, ды і сустрэцца пасля з самім святым Мікалаем, сабралася надзвычай вялікая колькасць веруючых рознага ўзросту. Павіншаваць з імянінамі свайго земляка прыбылі вернікі з Шаркаўшчыны. Лічыцца, што малітва – лепшы падарунак, таму ў гэты ...
Читать далее »Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі
“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!