Шаноўны ксёндз Віктар! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні ў Дзень нараджэння! Жадаем Вам Божай ласкі і дароў Духа Святога ў выкананні пастырскага служэння. Жадаем моцнага здароўя, няхай ваш жыццёвы шлях будзе прасякнуты радасцю і непагасным аптымізмам. Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю. Усяго Вам самага найлепшага! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
Читать далее »Архив меток: кс. Віктар Місевіч
Запрашаем разважаць над нядзельным Евангеллем разам
Дарагія чытачы! Сайт catholicnews.by пачынае публікаваць разважанні на кожную нядзелю. Іх рыхтуе кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Каментарый на сайце будзе з’яўляцца кожную суботу а 20-й гадзіне. Гэтыя разважанні таксама можна знайсці на старонках газеты «Каталіцкі Веснік». Запрашаем разам духоўна рыхтавацца да нядзельнай св. Імшы і разважаць над Божым словам.
Читать далее »Дрысвяцкая парафія прывітала новага пробашча
14 чэрвеня парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах (Відзаўскі дэканат) прывітала свайго новага пробашча кс. Івана Кароткіна, які афіцыйна прыняў апеку і клопат над даручанай яму супольнасцю. Да гэтага ён апошнія чатыры гады служыў вікарыем у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, дзе займаўся актыўнай працай з міністрантамі. Перад св. Імшой віцэ-дэкан Відзаўскага дэканату кс. Эдвард Ахрамовіч зачытаў дэкрэт ...
Читать далее »Дакранемся да таямніцы Святой Тройцы
7 чэрвеня парафія Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыла парафіяльнае свята. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы. “Які чалавек таямнічы, а ён ўсяго з’яўляецца стварэннем. Калі ёсць таямніца ў нас, наколькі тады таямнічы аўтар – наш Стварыцель. Задумаемся і крыху дакранемся да ...
Читать далее »Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»
У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Пастаў, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з кс. канонікам Віктарам Місевічам у прамым эфіры. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: уваскрасенне — фундамент новага жыцця; жыццёвыя выпрабаванні і давер Богу; «На Бога спадзявайся, але рукі мыць трэба»; ...
Читать далее »“Кожны дзень – гэта маленькае паміранне”. У Росіцы ўшанавалі памяць ахвяраў трагедыі
22 лютага 2020 года ўшанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры ў росіцкім касцёле Святой Тройцы сабраліся не толькі мясцовыя вернікі і пілігрымы з Беларусі, а святары і манахіні з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Да гэтага дня было прымеркаванае агульнадыяцэзіяльнае спатканне духавенства. На жаль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, таму ўрачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў Генеральны ...
Читать далее »Галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка» прызначаны Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула
12 лістапада ва ўспамін св. Язафата Кунцэвіча падчас урачыстасці святкавання 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч абвясціў аб прызначэнні кс. Віктара Місевіча Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула. Біскуп Алег адзначыў кс. Віктара гэтым тытулам, улічваючы яго заслугі перад Касцёлам у Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва за працу па стварэнні і функцыянаванні газеты “Каталіцкі Веснік”, працу ў Біскупскім судзе Віцебскай дыяцэзіі і ...
Читать далее »Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» пераехала на новае месца
16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка». Кс. Віктар шчыра падзякаваў пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалаю Ціхановічу за размяшчэнне рэдакцыі ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча, супрацоўніцтва і падтрымку. Першы нумар газеты вярстаўся ў кватэры тэхнічнага рэдактара Змітра Лупача, затым быў толькі «стол» ...
Читать далее »У самай маладой парафіі Віцебска дванаццаць дзяцей прынялі Першую Камунію
Падзея адбылася ў нядзелю, 13 мая, у касцёле Святога Духа ў Віцебску. У гэты дзень шэсць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса. Гэтай падзеі папярэднічалі два гады падрыхтоўкі, якую праводзіла сястра Дар’я Галубкова. Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так ...
Читать далее »Супрацоўнікі і валанцёры «Карытас» прынялі ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
З 26 па 28 лютага ў Цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас». Рэкалекцыі — гэта час, прысвечаны асабістай малітве, разважанням, прыняццю рашэнняў, а таксама паглыбленню веры і яе разумення. Сёлета рэкалекцыі для ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў «Карытас» праводзіў кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі. «Галоўная мэта ...
Читать далее »