У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Пастаў, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з кс. канонікам Віктарам Місевічам у прамым эфіры.
Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра:
- уваскрасенне — фундамент новага жыцця;
- жыццёвыя выпрабаванні і давер Богу;
- «На Бога спадзявайся, але рукі мыць трэба»;
- каранцін як выклік для сям’і;
- грэх, яго наступствы і прыклады ўваскрашэнняў у Бібліі.
Яшчэ адным госцем перадачы стаў музычны гурт «Talitha Kum».
Запрашаем да прагляду!
