Архив меток: кс. Мікалай Ліпскі

На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага

24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. 26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Мікалая Ліпскага (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ў шпіталі. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Мікалаю Ліпскаму з нагоды смерці мамы, а таксама ...

Читать далее »

Паглядзіце, як аднавілі алтар у Новалукомлі пасля атакі вандалаў

У Новалукомлі 24 ліпеня адбыўся парафіяльны фэст у гонар святой Марыі Магдалены. Раней гэта быў абавязковы ўспамін, зараз адзначаецца, як свята, па жаданню Папы Францішка, які хацеў такім чынам падкрэсліць ролю не толькі гэтай святой, але і ўсіх жанчын у Касцёле. Сёлета, ноччу 18 сакавіка, як мы пра гэта паведамлялі, невядомыя каля першай гадзіны ночы забраліся ў касцёл і напісалі ...

Читать далее »

Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках

Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня.  Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст прайшоў у Новалукомлі

Фэст у гонар святой Марыі Магдалены, імя якой носіць парафія ў Новалукомлі, прайшоў у нядзелю 20 ліпеня. Свята гэтай святой Касцёл адзначае 22 ліпеня. Яшчэ да 2016 года гэта быў абавязковы ўспамін. Змена адбылася па жаданню Папы Францішка, які хацеў такім чынам падкрэсліць ролю не толькі гэтай святой, але і ўсіх жанчын у Касцёле. На свята сабраліся вернікі парафіі, госці ...

Читать далее »

Свята ведаў адбылося ў Новалукомлі і Чашніках

У першыя выходныя верасня ў касцёлах св.Марыі Магдалены (Новалукомль) і Перамянення Пана (Чашнікі) адбылося свята ведаў.  Падчас набажэнства вернікі супольна маліліся за школьнікаў, студэнтаў, бацькоў і настаўнікаў. Кожнага з іх ксёндз Мікалай Ліпскі асабіста блаславіў на новы навучальны год. Пасля святой Імшы адбыўся святочны канцэрт Андруся Такінданга (гурт “Recha”) і Аляксея Жбанава.

Читать далее »

У свята Перамянення Пана ў Чашніках адзначылі парафіяльны фэст

Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня. Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі. На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

Парафія Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі запрашае на фэст

Пробашч парафіі Святой Марыі Магдалены кс. Мікалай Ліпскі і парафіяне з Навалукомля сардэчна запрашаюць вернікаў і гасцей на фэст у гонар святой апякункі ў суботу, 22 ліпеня. У праграме святкавання: 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 16.00 — урачыстая адпустовая святая Імша; 18.00 — святочны канцэрт і іншае.

Читать далее »

Навалукомль прывітаў новага пробашча

Ксёндз Мікалай Ліпскі пасля развітання з Лучаем адправіў першую святую Імшу ў сваёй новай парафіі ў Навалукомлі. Адбылося гэта ў нядзелю 25 чэрвеня. Новага пробашча парафіі прадставіў лепельскі дэкан ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Ксёндз Мікалай паабяцаў вернікам, што будзе старацца служыць на новым месцы так, каб яшчэ больш адрадзіць духоўнае жыццё ў парафіі. Напрыканцы Імшы ксёндз Мікалай запрасіў вернікаў у аўтобусную ...

Читать далее »

Лучай: 10-годдзе святарства адзначыў кс. Мікалай Ліпскі

У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — святая Імша была ў інтэнцыі пробашча кс. Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі. Узгадваецца Вялікдзень 2007 года, калі ва ўшачскім касцёле святога Лаўрэна яшчэ зусім юны Мікалай Ліпскі атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. ...

Читать далее »