У першыя выходныя верасня ў касцёлах св.Марыі Магдалены (Новалукомль) і Перамянення Пана (Чашнікі) адбылося свята ведаў.
Падчас набажэнства вернікі супольна маліліся за школьнікаў, студэнтаў, бацькоў і настаўнікаў. Кожнага з іх ксёндз Мікалай Ліпскі асабіста блаславіў на новы навучальны год.
Пасля святой Імшы адбыўся святочны канцэрт Андруся Такінданга (гурт “Recha”) і Аляксея Жбанава.
