Архив меток: Касцёл

“У нас свой Нотр-Дам”. У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя

У вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна згарэў драўляны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пабудовы канца XIX стагоддзя, паведамілі TUT.BY чытачы і пацвердзілі ва УМНС. “У нас свой Нотр-Дам-дэ-Пары. Цалкам згарэў касцёл у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна”, – напісаў чытач. Паведамленне аб пажары ў каталіцкім храме паступіла ў МНС у 13.21. Калі пажарныя прыбылі на месца, храм быў агорнуты полымем. Агонь ...

Читать далее »

Касцёл святкуе Пальмовую (Вербную) нядзелю

Разам з католікамі лацінскага абраду Вербніцу сёння адзначаюць і беларускія грэка-католікі. Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі. У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста. Наступны тыдзень, апошні перад ...

Читать далее »

Прэс-канферэнцыя Папы: хто будуе муры, становіцца іх вязнем

Барацьба з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле, праблема рэлігійнай свабоды, міграцыйны крызіс: гэта галоўныя тэмы прэс-канферэнцыі Папы. Яна прайшла 31 сакавіка 2019 г. падчас пералёту з Рабата. Адказваючы на пытанне пра плёны візіту ў Марока, Папа Францішак заўважыў, што “зараз бачныя кветкі, а плады з’явяцца пазней”. Ён падкрэсліў, што падчас двух апошніх падарожжаў – у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Марока – ...

Читать далее »

Іерархі дзеляцца бачаннем сітуацыі са злоўжываннямі ў Касцёле

Перад ватыканскім самітам па абароне непаўналетніх іерархі дзеляцца сваім бачаннем сітуацыі. Амерыканскі арцыбіскуп Чарльз Шап’ю лічыць, што праблема ў наступствах сексуальнай рэвалюцыі. “Чым больш Касцёл атаясамліваецца з нейкай культурай, тым больш яе праблем пранікае ў яго місію”, – падкрэсліў арцыбіскуп Філадэльфіі і старшыня камісіі епіскапату ЗША па справах свецкіх, сужэнства, сям’і і моладзі. Сексуальная рэвалюцыя змяніла нашу культуру, і ніхто, ...

Читать далее »

11 лютага — Сусветны дзень хворага

Ва ўспамін Маці Божай з Люрда, 11 лютага, у паўсюдным Касцёле ўжо ў 27-ы раз  адзначацца Сусветны дзень хворага. Яго дэвіз – словы з Евангелля паводле Мацвея: “Задарма атрымалі, задарма давайце” (Mц 10, 8). Гэты дзень – нагода, каб на хвіліну засяродзіцца ў мітусні штодзённага дня і заўважыць, што хвароба і звязаныя з ёю цярпенні не мінаюць нікога з нас. ...

Читать далее »

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава «Сакральная культура Касцёла Беларусі»

14 лютага а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Сакральная культура Касцёла Беларусі». Сёння каталіцтва з’яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесіяй у Беларусі. Каталіцкі касцёл на працягу многіх стагоддзяў быў неад’емнай часткай магістральнага развіцця культуры на беларускіх землях і за некалькі стагоддзяў сваёй дзейнасці глабальна паўплываў на эвалюцыю мастацкіх і музычных традыцый, адукацыйных працэсаў, ...

Читать далее »

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску ўключылі ў ахоўную зону

Старадаўнія могілкі вакол касцёла на Залатой Горцы ў Мінску будуць абаронены законам ад забудовы. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы лічыць гэта станоўчым знакам. Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект ахоўнай зоны, размешчанай у цэнтры Мінска. У раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (ад ЦУМа да Ваенных могілак). Згодна з дакументам, апублікаваным 16 студзеня на Нацыянальным прававым партале, у праект увайшлі каталіцкі ...

Читать далее »

2018-ы ў жыцці Папы і Касцёла ў святле “Evangelii Gaudium”

2018-ы год быў складаным для Касцёла, “пабітага”, па словах Папы Францішка, “штормамі і ўраганамі”, аднак, прааналізаваны ў святле адгартацыі “Evangelii Gaudium”, не выклікае роспач, але дае надзею. “Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам” – такімі словамі распачынаецца дакумент Папы Францішка, апублікаваны 5 гадоў таму. І менавіта на жывой сустрэчы з Езусам былі сканцэнтраваны ўсе ...

Читать далее »

Ці можа быць католік чальцом БРСМ?

“Хвала Хрысту! Маю пытанне пра арганізацыю БРСМ. Апошнім часам некалькі святароў выказваліся, што католікі не павінны належаць да БРСМ. Сама арганізацыя на пытанне, у чым заключаецца яе правапераемнасць ад камсамолу, адаслала шукаць адказ у адкрытым доступе. БРСМ святкуе дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хацелася б пачуць адказ біскупаў (або хаця б аднаго з біскупаў) на пытанне, ці можа католік(свецкі або духоўны) уваходзіць ...

Читать далее »

Ватыканская дыскусія аб “непатрэбных” касцёлах

Знакам часу ў выпадку храмаў Заходняй Еўропы, з’яўляецца змена іх прызначэння. Закінутыя і непатрэбныя вернікам, яны становяцца аб’ектамі публічнага ўжытку. Ідэя заключаецца ў тым, каб касцёлы не ператваралі ў піцэрыі або начныя клубы, як гэта ўжо адбывалася, лічыць старшыня Папскай рады па культуры. Ён выступіў на ватыканскай канферэнцыі “Бог тут больш не жыве?”, прысвечаная змене функцый зачыненых касцёлаў. На думку ...

Читать далее »