“У нас свой Нотр-Дам”. У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя

Фота СК

У вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна згарэў драўляны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пабудовы канца XIX стагоддзя, паведамілі TUT.BY чытачы і пацвердзілі ва УМНС.

“У нас свой Нотр-Дам-дэ-Пары. Цалкам згарэў касцёл у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна”, – напісаў чытач.

Паведамленне аб пажары ў каталіцкім храме паступіла ў МНС у 13.21. Калі пажарныя прыбылі на месца, храм быў агорнуты полымем. Агонь знішчыў дах, столь, пашкодзіў сцены.

– Папярэдне ўстаноўлена, што полымя перайшло на храм у ходзе неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця, – паведамілі ў СК. – Ахвяр няма. У выніку пажару храм знішчаны. У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Устанаўліваюцца абставіны здарэння.

Па папярэдніх дадзеных, будынак храма не эксплуатуецца больш за 30 гадоў.

Касцёл у вёсцы Рамні пабудаваны ў 1896 годзе. Узведзены ў характэрным для канца XIX стагоддзя злучэнні некалькіх стыляў – класіцызму, мадэрну і псеўдарускага. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Так касцёл выглядаў ў 2016 годзе. Фота: Сяргей Плыткевіч

Нагадаем, пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары пачаўся вечарам 15 красавіка, патушыць яго ўдалося праз больш чым 12 гадзін. Ад агню абрынуўся шпіль і праваліўся дах. Таксама агонь знішчыў драўляны каркас і інтэр’ер сабора.

TUT.BY

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі