4 лютага цэнтр «ПАРА» (Падтрымка Анкахворых, Рэабіліцыя, Адаптацыя) сумесна з гродзенскім аддзяленнем «Карытас» правялі «Дзень дабра» на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы №3 у аддзяленні «Хоспіс». Міні-цырульня, масаж рук, прымерка ільняных дызайнерскіх капялюшыкаў ручной працы — усё было для пацыентаў аддзялення ў гэты дзень. Шпіталь наведалі вучні і намеснік дырэктара СШ №8, якія прынеслі паштоўкі, зробленыя ўласнаручна, і падарылі іх Хворым, ...
Читать далее »Архив меток: Карытас
Гродзенскія «Анёлы дабра» і св. Мікалай наведалі дзіцячы абласны шпіталь
Ужо прайшлі Калядныя святы, аднак у нядзелю, 15 студзеня, да дзетак у дзіцячую абласную бальніцу ў Гродне завітаў св. Мікалай разам з валанцёрамі гродзенскага “Карытас” у рамках праекта «Анёлы дабра». У кожнай палаце хлопцы і дзяўчаты вельмі радасна і цёпла сустракалі гасцей. У гэты вечар было расказана вельмі шмат вершаў і заспявана песень, а таксама шмат разоў дзеці вадзілі карагоды. ...
Читать далее »«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для самотных людзей
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі правяла калядную сустрэчу для самотных людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне Карытас, дзе іх чакаў пачастунак і падарункі. На сустрэчы прысутнічалі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар “Карытас” ксёндз Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі, надзённыя радасці і праблемы. Такія сустрэчы, падчас ...
Читать далее »Віцебскі «Карытас» дапамог дзецям, хворым на анкалогію
У сядзібе Віцебскага «Карытас» адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі. Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам. На мерапрыемстве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўручыў падарункі дзецям. Варта зазначыць, што ...
Читать далее »У Мінску прайшоў дабрачынны калядны кірмаш «Карытас»
18 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшоў дабрачынны калядны кірмаш, арганізаваны «Карытас». Кожны выраб, які можна было набыць падчас акцыі, быў зроблены рукамі падапечных сацыяльных майстэрнь разам з валанцёрамі. «Купляючы хаця б адзін выраб, вы дапамагаеце гэтым людзям працягваць тварыць» — запрашалі валанцёры да ўдзелу ў акцыі. Усе работы былі выкананы з высакаякасных матэрыялаў, у актуальных і ...
Читать далее »«Карытас» запрашае на дабрачынны калядны кірмаш
Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл) Падчас акцыі «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць каляндар «Карытас». Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі. «Калядная акцыя» ...
Читать далее »Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім (+відэа)
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова). Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч выступіў з дакладам на III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
10-11 кастрычніка ў цэнтры св. Лукі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна, праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Удзельнічае ў гэтай сустрэчы і старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які 10 кастрычніка прадставіў прысутным свой даклад «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». У ...
Читать далее »Семінар па аказанню медыцынскай і сацыяльнай дапамогі залежным і сузалежным асобам прайшоў у «Карытас»
22 верасня ў дзіцячым цэнтры «Карытас» прайшоў семінар па дапамозе залежным і сузалежным асобам, арганізаваны «Сацыяльным цэнтрам Маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера». Для ўдзельнікаў, якія былі запрошаныя на семінар з Мінска і Мінскага раёна, дакладчыкі, у якасці якіх выступілі спецыялісты па тэме: беларускія псіхіятры-нарколагі, псіхолагі, сацыяльныя супрацоўнікі (Е.А. Галубіцкі, Е.С. Арцеменкава і інш.) — падзяліліся той інфармацыяй, якую б ...
Читать далее »У Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Рады «Карытас»
21 верасня ў офісе Нацыянальнага «Карытас» праходзіла чарговае пасяджэнне Рады «Карытас» у Беларусі, пад кіраўніцтвам дырэктара кс. Віталія Дабраловіча. Рада «Карытас» – дарадчы орган унутры арганізацыі, які быў заснаваны на Радзе дырэктараў у маі 2012 года. Адной з ідэй стварэння Рады «Карытас» з’яўляецца магчымасць супрацоўнікаў удзельнічаць у абмеркаваннях перспектыў развіцця арганізацыі, актуальных праблем і задач, а таксама магчымых шляхоў іх вырашэння. Напачатку сустрэчы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!