Архив меток: Карытас

Валанцёры “Карытас” у Бараўлянах вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу

З 15 па 17 красавіка ў рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» у Бараўлянах прайшоў семінар па навучанні асновам валанцёрства.  Нядзельная раніца ў капліцы распачалася святой Імшой. Айцец Андрэй Жылевіч OFMCap, дырэктар “Карытас”,  звярнуўся да ўдзельнікаў семінара, гаворачы пра каштоўны досвед першых апосталаў, пра іх адважнае абвяшчэнне Божага Слова. Ён заклікаў валанцёраў таксама несці сваім прыкладам Хрыста. Пасля снядання група накіравалася на семінар, дзе ...

Читать далее »

Новы сезон добрых спраў распачалi валанцёры ў Мінску

10 красавіка 2016 года валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам «Крыніца валанцёраў» наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. Газеты «Праўда», 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята Міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам «Шчаслiвы малыш». У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды ...

Читать далее »

“Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на семінар па навучанні асновам валанцёрства

15-17 і 17-19 красавіка 2016 года ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе семінар па асновам валанцёрства і першай дапамозе. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «Мальтыйская службы дапамогі». У ходзе семінара запланавана работа па тэмах: 1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Прыцягненне валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне. ...

Читать далее »

Мінскі «Карытас» завяршыў акцыю па зборы сродкаў на падтрымку найбольш бедных

Першая частка дабрачыннай акцыі “Святло Міласэрнасці”, якую ладзіць “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Мэта акцыі – збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з’яўляецца дом начнога прабывання для асобаў без вызначанага месца жыхарства па вул. Ваўпшасава, 42. Дзеля таго, каб сабраць сродкі на дапамогу, валанцёры “Карытас” прапаноўвалі парафіянам ...

Читать далее »

Глыбоцкі парафіяльны «Карытас» правёў акцыю «Велікодны падарунак»

27 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”. Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. ...

Читать далее »

Адбылася чарговая сустрэча «Рады Карытас»

У жыцці дабрачыннага таварыства “Карытас” ужо добрай традыцыяй стала правядзенне “Рады Карытас”, падчас якой дырэктары дыяцэзіяльных адзяленняў разам з супрацоўнікамі абмяркоўваюць найважнейшыя пытанні, якія датычацца дзейнасці арганізацыі. 30 сакавіка прадстаўнікі “Рады Карытас” сабраліся ў офісе Нацыянальнага “Карытас”. На пачатку сустрэчы кс. Віталій Дабраловіч прывітаў сабраных і адзначыў, што ў такім саставе “Рада Карытас” яшчэ не сустракалася. На сёлетнім спатканні ўпершыню ...

Читать далее »

Дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных зладзіў «Карытас» у Віцебску

28 сакавіка 2016 года «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных «Вялікдзень для ўсіх» у Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Былі падрыхтаваныя падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах апынуліся за рысай беднасці. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Няхай адно добрае слова або ...

Читать далее »

У цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар для валанцёраў

З 11 па 13 сакавіка i з 13 па 15 сакавіка ў мінскім цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Бараўляны) прайшоў семінар для валанцёраў. Ён праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі. Вялікі акцэнт ...

Читать далее »

Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце

4 сакавіка валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы. Святочным канцэртам  жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі ...

Читать далее »

Кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» упершыню сабраліся ў новым годзе на Радзе дырэктараў

Амаль у самым пачатку новага 2016 года, 13 студзеня, Рада дырэктараў сабрала ўсіх кіраўнікоў дыяцэзіяльных аддзяленняў у офісе Нацыянальнага ДКТ “Карытас”. Кіраваў сустрэчай дырэктар “Карытас” у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч. Здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, а самім не ўзбагачацца духоўна і не давяраць усе цяжкасці і складанасці Богу. Таму і Рада дырэктараў распачалася супольнай малітвай, ...

Читать далее »