Архив меток: Карытас

«Карытас» у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі

3 студзеня «Карытас» парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — такой жа дабрачыннай арганізацыяй з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі. Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела. Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз ...

Читать далее »

Калядныя сустрэчы для дзяцей зладзілі ў Віцебску

2 студзеня 2016 года дабрачыннае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзяцей-сірот. Цікавае і незабыўнае спатканне дапамаглі арганізаваць валанцёры Карытас горада Віцебск. Займальныя конкурсы, віктарыны і, вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце. Сустрэча праходзіла ў вясёлай святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі. Такія калядныя сустрэчы ...

Читать далее »

Віцебскі Карытас ахвяраваў абутак для выхаванцаў дзіцячага дома Віцебска

У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак. Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду. Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля Уладзіміраўна. ...

Читать далее »

Калядную акцыю па збору падарункаў для дзяцей правёў «Карытас» Гродна

19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па збору падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы. Пасля міні-канцэрту пачалася ...

Читать далее »

Калядная акцыя «Карытас» — больш, чым проста хэндмэйд

20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц «Карытас». Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтыя вырабы можна было набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол. У нядзельную раніцу супрацоўнікі ...

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста. На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...

Читать далее »

«Карытас» правядзе ў Мінску дабрачынную калядную акцыю

20 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная “Карытас”. «Калядная акцыя» будзе праходзіць у нядзелю 20 снежня, з 9-ай да 15-ай гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла. Падчас акцыі кожны дыяцэзіяльны «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца ...

Читать далее »

«Карытас» распачаў акцыю “Калядная дапамога дзецям”

Разам з перыядам радаснага чакання Збаўцы распачалася традыцыйная для «Карытас» акцыя “Калядная дапамога дзецям”. Штогод для гэтай акцыі Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» рыхтуе адмысловыя свечкі. Гэтыя свечкі распаўсюджваюцца праз касцёлы напрацягу ўсяго Адвэнту. Ахвяры, сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ідуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі ў в. Ляскоўка. У цэнтры св. Лукі на дабрачыннай падставе жывуць ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з новым дырэктарам Нацыянальнага «Карытас» ксяндзом Віталіем Дабраловічам

У гэтыя дні “Карытас” Беларусі, асаблівым чынам Нацыянальны “Карытас”, вітае свайго новага дырэктара і духоўнага кіраўніка, ксяндза Віталія Дабраловіча. Зараз мы будзем размаўляць з новым дырэктарам Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае каліцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Кс. Віталій, супрацоўнікі Нацыянальнага “Карытас” вітаюць вас на новай пасадзе, і як належыць, адразу хацелася б з вамі крыху бліжэй пазнаеміцца. Распавядзіце, калі ...

Читать далее »

Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага “Карытас”

На 60 Пленарным Пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было прынята рашэнне назначыць на пасаду дырэктара Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства Карытас ” кс. Віталія Дабраловіча. Нагадваем, што да гэтуль дырэктарам Нацыянальнага “Карытас” быў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які з 2009 году шчыра і аддана нёс сваю паслугу, выконваючы галоўную місію таварыства, а таксама заданне кожнага хрысціяніна — ахвярна служыў бліжняму. ...

Читать далее »