Архив меток: кардынал

Колькасць выбаршчыкаў упершыню перавысіць 120 на канклаве

На канклаве, які пачынаецца 7 мая 2025 года, упершыню колькасць кардыналаў-электараў перавысіць гістарычны ліміт 120, усталяваны яшчэ Паўлам VI у 1975 годзе. Прызначаны на 7 мая 2025 года канклаў стане гістарычным: згодна з афіцыйнымі данымі, у ім прымуць удзел 133 кардыналы-выбаршчыкі, хоць класічны ліміт іх колькасці быў усталяваны яшчэ ў апостальскай канстытуцыі “Romano Pontifici Eligendo” Паўлам VI – 120 чалавек. ...

Читать далее »

Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава

У канклаве, які распачнецца 7 мая 2025 года ў Сікстынскай капэле, змогуць прыняць удзел 135 з 252 кардыналаў. 117 членам Калегіі кардыналаў ужо споўнілася 80 гадоў і яны страцілі права голасу пры выбары Папы. Найбуйнейшую групу кардыналаў-выбаршчыкаў складаюць еўрапейцы – 53 іерархі. 37 кардыналаў будуць прадстаўляць Амерыку (16 – Паўночную, 4 – Цэнтральную і 17 – Паўднёвую), 23 – Азію, ...

Читать далее »

21 новы кардынал у Касцёле: хто там ёсць і каго няма

Папа Францішак абвясціў імёны 21 новага кардынала. Яны прадстаўляюць розныя часткі свету: Азію, Амерыку, Афрыку і Еўропу. Не ўсе з іх да таго былі біскупамі, але пры гэтым кожны зможа ўдзельнічаць у выбары наступнага пераемніка апостала Пятра. У групу новых кардыналаў, якіх 6 кастрычніка нечакана абвясціў Папа Францішак, увайшлі: арцыбіскуп Анджэла Ачэрбі – Апостальскі нунцый; арцыбіскуп Лімы (Перу) Карлас Густава ...

Читать далее »

Біскуп Паcкаліс Сюкур адмовіўся ад кардынальства

Папа Францішак прыняў просьбу інданезійскага біскупа Паcкаліса Бруна Сюкура, які з’яўляецца францішканінам і ўзначальвае дыяцэзію Богар, не ўключаць яго ў спіс новых кардыналаў на кансісторыі, які адбудзецца 7 снежня 2024 года. Паводле інфармацыі кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні, рашэнне іерарха абумоўлена яго жаданнем працягваць свой шлях духоўнага развіцця і служэння Касцёлу і вернікам. Адмова ад кардынальскага тытула не з’яўляецца частым ...

Читать далее »

Два былыя нунцыі ў Беларусі атрымаюць кардынальскую годнасць

9 ліпеня 2023 года Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў з акна апостальскага палаца для сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў. На кансіторыі, які Святы Айцец анансаваў на 30 верасня 2023 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў; арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць кардынал Хаўер Ласана Бараган

Папа Францішак моліцца за спачылага мексіканскага кардынала Хаўера Ласана Барагана. Іерарх адышоў у вечнасць 20 красавіка 2022 года ў Рыме ў 89-гадовым узросце. “Пабожным прэлатам”, які “на працягу многіх гадоў з вернасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Богу і Паўсюднаму Касцёлу”, назваў Святы Айцец кардынала, Барагана, прызнаючыся, што сяброўства іх лучыла з 1980 года. У тэлеграме, скіраванай на імя біскупа Хаўера ...

Читать далее »

Кардынал-прэфект пра крытэрыі адбору кандыдатаў на біскупаў

Прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах біскупаў, якая прапануе Пантыфіку кандыдатаў на новых дыяцэзіяльных і дапаможных пастыраў, назваў крытэрыі пошуку такіх асоб. “Мы не шукаем ідэальных і бездакорных біскупаў, якіх можна было б паставіць на п’едэстал і імі захапляцца. Мы шукаем людзей з чалавечымі і духоўнымі якасцямі, першай з якіх з’яўляецца разважлівасць”, — прызнаўся кардынал Марк Уэле. Ён патлумачыў, што разважлівасць ...

Читать далее »

Папа абвясціў імёны новых кардыналаў

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 1 верасня Папа Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў, якім 5 кастрычніка 2019 года, падчас кансісторыя, уручыць сімвалы іх годнасці, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. “Дарагія браты і сёстры, 5 кастрычніка я правяду кансісторый з нагоды ўвядзення 10 новых кардыналаў. Іх паходжанне выражае місіянерскае пакліканне Касцёла, які ніколі не перастае абвяшчаць міласэрную любоў ...

Читать далее »

У Нарачы праходзіць акцыя “Кветкі для кардынала”

Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць шостую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, якая прыпадае на 21 ліпеня. Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для Кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтэка перададзены ў Пінск. Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя са дня нараджэння, ...

Читать далее »

Памёр кардынал Ёахім Майснер, які каранаваў папскімі каронамі цудатворны абраз Маці Божай у Браславе

Раніцай 5 ліпеня ў 83-гадовым узросце адышоў у вечнасць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі на пенсіі.  У спачувальнай тэлеграме папа Францішак падкрэсліў, што кардынал Майснер “з глыбокай верай і шчырай любоўю да Каталіцкага Касцёла прысвячаў сябе абвяшчэнню Добрай Навіны”, і выказаў надзею, што Пан Езус узнагародзіць яго “за адданае і смелае служэнне на карысць людзей Усходу і Захаду” і ўчыніць ...

Читать далее »